5 траўня 2024, Нядзеля, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суддзя і шампанскае

20

Жыхар Оршы звярнуўся са скаргай на суддзю суда Аршанскага раёна і горада Оршы Алесю Дранькову.

Ліст, у якім выкладаецца сутнасць яго прэтэнзій, пенсіянер Іван Іваноў адправіў у рэдакцыю мясцовага сайта orsha.eu.

8 жніўня ён наважыў палавіць рыбку на вадаёме ЗАТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна. Інспектарам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрыем Мельнікавым быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 10.5 КаАП (дробны крадзеж).

«Матэрыялы справы былі перададзеныя ў суд Аршанскага раёна і горада Оршы і 29 жніўня яны былі разгледжаныя ў судзе пад старшынствам суддзі Алесі Драньковай. Суд падтрымаў бок абвінавачвання, прызнаў мяне вінаватым ва ўчыненні адміністрацыйнага правапарушэння, што падпадае спагнанню ў выглядзе штрафу ў суме 1млн 800 тысяч рублёў. Разгляд справы быў скончана ў канцы працоўнага дня 29 жніўня.

Пасля заканчэння пасяджэння я ўбачыў, як суддзя Дранькова і інспектар Мельнікаў (які з'яўляўся на працэсе бокам абвінавачвання) разам селі ў ягоны аўтамабіль і адправіліся ў бліжэйшую краму «Еўраопт», адкуль выйшлі з мяшком, напоўненым прадуктамі і спіртнымі напоямі», - піша пенсіянер.

Паводле ягоных слоў, пазней яму ўдалося атрымаць запісы з відэакамер крамы «Еўраопт», дзе відаць, як Дранькова і Мельнікаў разам ходзяць па краме.

«Гэтая сітуацыя выклікае шэраг пытанняў. У адміністрацыйным працэсе ёсць бок абвінавачвання, ёсць асоба, якая прыцягваецца да суда і суд. Калі суддзя Дранькова знаходзіцца ў гэткіх сяброўскіх стасунках з бокам абвінавачвання (інспектарам Мельнікавым), што яны разам наведваюць краму, купляючы спіртное, то ці будзе ў гэтым выпадку пастанова, якая выносіцца бесстаронняй і непрадузятай?! Ці не лагічней было б у гэтым выпадку ўзяць самаадвод і перадаць справу на разгляд іншаму суддзі?» - пытаецца аўтар ліста.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках