5 траўня 2024, Нядзеля, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кампанія з ААЭ выдала карцінку з SimCity за праект «горада будучыні»

4
Кампанія з ААЭ выдала карцінку з SimCity за праект «горада будучыні»

Кампанія Visionary Property паказала ў Дубаі праект горада будучыні.

Пры ўважлівым вывучэнні ён выявіўся малюнкам з гульні SimCity, паведамляе LifeNews.

Падманшчыкам стала інжынерная будаўнічая кампанія Visionary Property. Забудоўнік ўзяў удзел у мерапрыемстве ў Дубаі, дзе кампаніі з усяго свету дэманстравалі свае праекты. Яе праект Dubai Metro City апісваўся як «футурыстычны гарадскі цэнтр, цэнтр магчымасцяў для бізнэсу, гандлю, з жылымі раёнамі і славутасцямі». Меркавалася, што праект будзе экалагічным і дасканалым з пункту гледжання дызайну. Закончыць работы забудоўнік абяцаў да 2017 года.

Праект горада будучыні стаў сапраўднай сенсацыяй. Аднак днямі дырэктар праекта Абдул аль-Цюрк прызнаўся, што ўсе выявы, дэманстраваныя на выставе, былі скрыншотамі з кампутарнай гульні SimCity. Уласных распрацовак у кампаніі не было.

Аднак, са словах Абдула аль-Цюрка, кампанія не збіраецца адмаўляцца ад свайго праекту. Нягледзячы на самавыкрыццё, Visionary Property плануе пабудаваць унікальны горад паводле скрыншоту з гульні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках