5 траўня 2024, Нядзеля, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў у Смаленску вучылі правільна распавядаць пра «бяспечную» АЭС

2
Беларусаў у Смаленску вучылі правільна распавядаць пра «бяспечную» АЭС

Супрацоўнікі будучага інфармацыйнага цэнтра атамнай энэргіі ў Менску пабывалі на Смаленскай АЭС.

Яны пазнаёміліся з досведам працы расейскіх атамнікаў з грамадскасцю, паведамляе БелТА.

Беларусы правялі рабочую сустрэчу са спецыялістамі ўправы інфармацыі Смаленскай АЭС, яны распавялі, якія формы і метады выкарыстоўваюцца ў інфармацыйна-асветніцкай працы з грамадскасцю і як вядзецца ўзаемадзеянне з інфармацыйным цэнтрам атамнай энэргіі Смаленска. Таксама адбылося наведванне горада-спадарожніка Дзяснагорска.

"Мы не думалі, што інфармацыя аб рабоце станцыі настолькі адкрытая, а самая станцыя настолькі бяспечная", - адзначыла пасля экскурсіі на дзейныя энэргаблокі Смаленскай АЭС намесніца дырэктара цэнтра Рэспубліканскага тэхнічнай творчасці Таццяна Шыбіцкая.

Інфармацыйны цэнтр атамнай энэргіі адкрые дзяржкарпарацыя "Расатам" на пляцоўцы Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці навучэнцаў у Менску.

Нагадаем, беларускія эколагі і міжнародныя арганізацыі, а таксама ўлады Літвы сумняваюцца ў бяспецы АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках