5 траўня 2024, Нядзеля, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША нанеслі пяць авіяўдараў па ісламістам у Іраку ды Сірыі

1
ЗША нанеслі пяць авіяўдараў па ісламістам у Іраку ды Сірыі

Вайсковая аперацыя была праведзеная ў памежных рэгіёнах дзвюх краін і пад Багдадам.

Цэнтральнае камандаванне ўзброеных сіл ЗША паведамляе аб нанясенні пяці авіяўдараў па пазіцыях групоўкі "Ісламская дзяржава" ў розных частках Сірыі ды Іраку, перадае BBC.

У апошнім паведамленні гаворыцца, што вайсковая аперацыя прайшла ў раёне гарадоў Эль-Кайм на мяжы Ірака з Сірыяй і Эрбіль на поўначы Ірака, а таксама недалёка ад Багдаду.

У аўторак расейскі МЗС заявіў пра патрэбу "ў рамках міжнароднага права" не "фармальна аднабакова" паведаміць ураду Сірыі пра запланаваныя авіяўдары, ды атрымаць на іх згода ці адпаведную рэзалюцыю Рады бяспекі ААН.

11 верасня прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў стратэгію барацьбы з баявікамі ІД, якая выключае наземную аперацыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках