5 траўня 2024, Нядзеля, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт арэнднага жылля ў Менску за два тыдні вырас у 7 разоў

20
Кошт арэнднага жылля ў Менску за два тыдні вырас у 7 разоў

Чарговыя жарсці кіпяць вакол комплексу арэндных дамоў «Магістр».

Яго пабудавалі на распараджэнне Лукашэнкі ў сталічным мікрараёне Уручча для навуковай і творчай інтэлігенцыі. Спісы на засяленне дамоў былі складзеныя яшчэ ў ліпені, тады ж адбылася лёсаванне, заставалася атрымаць ключы. Але ўсё ўперлася ў распараджэнне пра засяленне, якое павінен быў даць асабіста правадыр, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

8 верасня Лукашэнка правёў нараду аб кватэрнаму пытанні і паабяцаў, што арэнднае жыллё паводле коштаў будзе пад'ёмным для навуковай і творчай інтэлігенцыі. 9 верасня на сайце Адміністрацыі Першамайскага раёна была пададзеная формула разліку кошту арэнды і вызначаны паніжальны каэфіцыент 0,2. Атрымлівалася, арэнда аднапакаёвай кватэры абыходзілася ў 240 тысяч рублёў, двухпакаёўкі - у 300 тысяч. Артысты і выкладчыкі, якім пашчасціла трапіць у спісы, радаваліся. Але нядоўга.

- Учора мне патэлефанавалі з разліковага цэнтра і папрасілі прыехаць, укласці дамову на абслугоўванне кватэры, - кажа артыстка Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык. - І высветлілася, што ніякага паніжальнага каэфіцыента няма! Паглядзелі на сайце - сапраўды, замест 0,2 стаіць 1,0. Атрымліваецца, кошт двухпакаёўкі будзе не 300 тысяч, а 2 млн. У адміністрацыі Першамайскага раёна нам сказалі, што няма ўказа пра паніжальны каэфіцыент для нашых дамоў. Гэта ўжо стала нагадваць нейкі трагіфарс. Я цяпер жыву ў арэндным доме ў цэнтры Менска і плачу за аднапакаёвую кватэру 400 тысяч. Чаму для цэнтра Менска ёсць паніжальны каэфіцыент, а для Уручча - няма? Мы дзяцей у садкі ды школы на Усход перавялі, а цяпер не ведаем, што рабіць... Крыўдна, што нам абяцалі адно, на справе - іншае.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках