5 траўня 2024, Нядзеля, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэдскі гурт сыграў на надрукаваных на 3D-друкарцы інструментах

7

Гітары гучалі цудоўна.

Магчыма, 3D-друкаркі яшчэ не хутка з'явяцца ў кожнай хаце, аднак спектар іх ўжывання стала пашыраецца. Як паведамляе партал Engadget, у Швэцыі прайшоў першы канцэрт гурта, інструменты якога былі надрукаваныя на 3D-друкарцы, піша NEWSru.com.

Аўтарам праекта з'яўляецца прафесар Олаф Дыгель з Лундскага ўніверсітэта. Дыгель займаецца праектамі, звязанымі з 3D-друкам з 1990-х гадоў, а апошнія два гады выдаткаваў на распрацоўку музычных інструментаў. У выніку ён стварыў некалькі гітар незвычайнага выгляду, барабанную ўстаноўку і сінтэзатар. Удзельнікамі гурта сталі студэнты ўніверсітэта.

Дыгель адзначыў, што тэхналогія 3D-друку дазволіла яму надаць інструментам незвычайны выгляд і гэта не адбілася на якасці іх гучання. Паводле ягоных слоў, студэнты, якім ён прапанаваў зайграць на сваіх гітарах, паставіліся да прылад з некаторым падазрэннем, аднак пасля адзначылі, што гітары гучаць цудоўна.

Раней Дыгель апублікаваў невялікае відэа, на якім прадэманстраваў магчымасці саксафона, надрукаванага пры дапамозе 3D-друкаркі.

Адзначым, што апошнім часам тэхналогія 3D-друку знаходзіць усё больш шырокае ўжыванне ў медыцыне. Так, у канцы жніўня кітайскія хірургі імплантавалі 12-гадоваму падлетку надрукаваную хрыбетніцу, а ў сакавіку пацыентцы з Галандыі лекары замянілі частку чэрапа на празрысты "шалом", створаны пры дапамозе 3D-друкаркі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках