5 траўня 2024, Нядзеля, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пілоты Air France будуць страйкаваць да канца верасня

Пілоты Air France будуць страйкаваць да канца верасня

Пілоты авіякампаніі Air France пастанавілі падоўжыць страйк да 30 верасня.

Пра гэта гаворыцца на сайце авіякампаніі, піша Lenta.ru.

Лётчыкі авіяперавозніка не будуць спыняць акцыю пратэсту нягледзячы на тое, што кіраўніцтва кампаніі прапанавала выканаць частку іх умоў, а менавіта - прыпыніць рэалізацыю праекта Transavia - даччынага прадпрыемства Air France. Пры гэтым у радзе дырэктараў падкрэслілі, што гаворка не ідзе аб поўнай адмове ад развіцця філіяла.

Цягам апошняга тыдня авіяперавознік выконвае ад 38 да 45 адсоткаў усіх запланаваных палётаў. Такім чынам, паводле папярэдніх звестак, за кожны дзень акцыі пратэсту Air France губляе ад 10 да 15 мільёнаў еўра.

Страйк пілотаў Air France пачаўся 15 верасня. Супрацоўнікі кампаніі не згодныя з планам кіраўніцтва скараціць выдаткі, у рамках якога авіяперавознік аддаў большую частку рэйсаў на малыя і сярэднія адлегласці свайму даччынаму прадпрыемству, лоўкостэру Transavia. Яго плануюць зрабіць лідэрам на еўрапейскім рынку. Лётчыкам прапануюць пераходзіць на працу ў філіял. Аднак там узровень пагадзінага заробку значна ніжэйшы, чым у Air France. Пілоты патрабуюць роўных умоў для супрацоўнікаў галаўнай кампаніі і даччынага прадпрыемства, што ў сваю чаргу зусім не задавальняе кіраўніцтва Air France.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках