5 траўня 2024, Нядзеля, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Расея ні з кім не ваюе

49
Лукашэнка: Расея ні з кім не ваюе

Беларускі дыктатар абараняе Пуціна.

Лукашэнка, адказваючы сёння на пытанні журналістаў у Кішынёве, выказаў меркаванне, што Расея не хоча ні з кім весці эканамічную вайну, і адзначыў, што яна ва Украіне не ваявала, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Ведаючы псіхалогію, вельмі добра ведаючы кіраўніцтва Расеі, - Расея не хоча ні з кім весці, а ў гэтай сітуацыі тым больш, эканамічную вайну", - сказаў ён.

"Калі Украіна, Малдова, ды іншыя краіны, падпісаўшы дамову аб асацыяцыі з ЕЗ, не будуць шкодзіць Расеі, я ўпэўнены, бліжэйшым часам, калі шкоды расейскай эканоміцы не будзе, вы нармалізуеце з ёй стасункі. Расея ў гэтай сітуацыі проста спрабуе абараніцца", - адзначыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што пэўныя насцярожанасці ёсць не толькі ў Расеі, але і ў Беларусі, і пра гэта было сказана прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку на апошняй сустрэчы ў Менску. Украінскаму прэзідэнту былі пададзеныя канкрэтныя пункты дамовы аб асацыяцыі з Еўразвязам, якія выклікаюць насцярожанасць. Са слоў беларускага дыктатара, Пётр Парашэнка запэўніў, што калі гэтыя насцярожанасці перарастуць у канкрэтныя факты, то ўкраінскі бок будзе несці за гэта адказнасць. "На гэтым і пастанавілі", - сказаў Лукашэнка.

"Таму не трэба шкодзіць адзін аднаму. Падмануць, абыйсці, змікшыраваць неяк сітуацыю не атрымаецца - усюды добрыя спецыялісты: і ў Малдове, і ў Расеі, і ў Беларусі, і ва Украіне. Усе пралічваецца", - адзначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што дасягнутыя Беларуссю дамоўленасці з Малдовай ніяк не могуць шкодзіць ні Расеі, ні Казахстану. "Мы не ствараем нашыя стасункі супраць кагосьці. Мы ствараем іх на карысць нашых народаў і не на шкоду камусьці", - сказаў беларускі правадыр.

Што да канфлікту ва Украіне, Лукашэнка выказаў перакананне, што вайны там не будзе. "Таму што яна не патрэбная нікому. Вайна вядзецца, калі хто-небудзь думае перамагчы, але ўсе бакі канфлікту перакананыя, што перамагчы ім не атрымаць: ні ўкраінскае войска не пераможа, ні войска супраціву, якое там ёсць і якое называюць сепаратыстамі, многія думаюць, што там Расея ваюе, Расея там не ваявала, і калі яна будзе ваяваць, яна таксама не пераможа, толькі горш зробіць", - сказаў Лукашэнка.

“У Беларусь ніхто ваяваць не прыйдзе”

"Мы менш за ўсё баімся, што заўтра хтосьці прыйдзе ў Беларусь і пачне ваяваць. Гэтага не будзе", - запэўніў беларускі правадыр.

Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок будзе рабіць усё, што ад яе залежыць, каб вайны ва Украіне не было. "Не таму, што гэта пагражае Беларусі ці Малдове. Малдова гэтую горкую чару ўжо выпіла. Апынулася падзеленай краіна. Гэта ваш боль. Дзякуй Богу, Беларусь гэта не закранула. І мы робім усё для таго, каб гэта не адбылося. І мы зробім усё для таго, каб гэтага не было. Гэта я вам гарантую", - падкрэсліў ён.

Кажучы аб ўкраінскім канфлікце, Лукашэнка падкрэсліў, што за апошні час зроблена шмат для яго ўрэгулявання. "Там, можа быць, сотнямі кожны дзень гінулі людзі. І дакладных лічбаў ніхто не ведае, таму што, калі быў спынены агонь, вельмі шмат людзей было пахавана, - сказаў Лукашэнка. - І самі ж людзі, самі забівалі адзін аднаго".

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках