5 траўня 2024, Нядзеля, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманая ў Непале беларуска вызваленая

6
Затрыманая ў Непале беларуска вызваленая

Больш за тыдзень правяла ў непальскай турме 25-гадовая жыхарка Барысава Вольга Каптур.

Напярэдадні пастановай суда яна была вызваленая, піша БелаПАН.

Вольга Каптур прыехала ў Непал валанцёркай - разам з іншымі добраахвотнікамі дапамагала будаваць школу і вучыць мясцовых дзяцей ангельскай мове. Са слоў дзяўчыны, у яе скончыўся тэрмін візы, але праз сезон дажджоў яна не здолела своечасова пакінуць краіну і таму наважыла самастойна выправіць тэрмін дзеяння візы на 3 месяцы.

Вольгу затрымалі ў аэрапорце Катманду. Паводле мясцовых законаў, за падробку дакументаў можна атрымаць да пяці гадоў турмы, аднак пасля ўмяшання беларускіх дыпламатаў атрымалася змякчыць прысуд. Суддзя прызначыў беларусцы штраф у 10 000 рупій (блізу тысячы даляраў), а таксама па 5 даляраў за кожны пратэрмінаваны дзень візы.

Сёння ў дэпартаменце міграцыі Непала павінны вызначыць тэрмін дэпартацыі. Ужо гэтым вечарам Вольгу Каптур могуць адправіць дадому.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках