15 траўня 2024, Серада, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын Шумахера хоча стаць чэмпіёнам «Формулы-1»

1
Сын Шумахера хоча стаць чэмпіёнам «Формулы-1»

Сын сяміразовага чэмпіёна «Формулы-1» Міхаэля Шумахера Мік Бетч заявіў, што ставіць перад сабой мэту стаць чэмпіёнам «Формулы-1».

Бетч на мінулым тыдні стаў віцэ-чэмпіёнам свету ў картынгу ў катэгорыі KF-Junior, паведамляе РІА «Новости».

«Гэта толькі пачатак маёй кар'еры. Вядома, я ганаруся такім важным вынікам, але мая мэта - гэта стаць чэмпіёнам свету («Формулы-1»)», - цытуе Бетча ESPN.

Міхаэль Шумахер цяпер праходзіць курс рэабілітацыі ў сябе дома ў Швейцарыі пасля цяжкай траўмы галавы, атрыманай падчас катання на горных лыжах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках