16 траўня 2024, Чацвер, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Украіна падасць заяўку на сяброўства ў Еўразвязе ў 2020 годзе

6
Парашэнка: Украіна падасць заяўку на сяброўства ў Еўразвязе ў 2020 годзе

Украіна збіраецца падаць заяўку на сяброўства ў Еўрапейскім звязе ў 2020 годзе.

Пра гэта кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка заявіў, адкрываючы другі этап 12-га пазачарговага З’езду суддзяў, пішуць «Украинские новости».

Парашэнка таксама анансаваў, што стратэгія рэформаў, якую ён будзе прэзентаваць сёння днём, уключае 60 рэформаў і спецпраграмаў.

«Гэтая праграма прадугледжвае блізу 60 рэформаў і спецпраграмаў, выкананне якіх дазволіць Украіне падрыхтавацца да таго, каб праз 6 гадоў нам з вамі падаць заяўку на сяброўства ў Еўрапейскім звязе», - адзначыў палітык.

«Цяжкая сітуацыя на ўсходзе Украіны не можа быць апраўданнем для адсутнасці рэформаў», - раней заявіў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка сёння, 25 верасня, прадставіць праграму рэформаў «Стратэгіі-2020».

Напярэдадні прэзідэнт увёў у дзеянне засакрэчаную пастанову РНБА, падпісаў закон аб скасаванні падаткаабкладання прадукцыі абароннага прызначэння, ахвяраванні на АТА і загадаў адправіць вайсковых камісараў у зону вайсковых дзеянняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках