15 траўня 2024, Серада, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін буйны фонд адмовіўся ад інвестыцый у Расею

1
Яшчэ адзін буйны фонд адмовіўся ад інвестыцый у Расею

Overseas Private Investment Corporation (OPIC) прыпыніў разгляд любых укладанняў ў расейскія праекты.

Пра гэта піша РБК.

«Мы больш не будзем інвеставаць у Расею. У ліпені кіраўніцтва OPIC прыпыніла разгляд любых укладанняў ў расейскія праекты і даванне гарантый пад інвестыцыі ў іх. Пры гэтым мы пастанавілі не пазбаўляцца ад актываў, у якія ўжо ўвайшлі, і будзем выконваць дамоўленасці, якія ў нас ўжо ёсць, але гэта ўсё», - заявіў прадстаўнік OPIC Чарльз Стэдлэндар.

OPIC - урадавая арганізацыя, якая дзейнічае на камерцыйных пачатках і якая дапамагае амерыканскаму бізнэсу замацоўвацца на замежных рынках. Кампанія інвестуе галоўным чынам у краіны, якія развіваюцца, робячы гэта на конкурснай аснове. OPIC адным з першых міжнародных інвестараў выйшаў на расейскі рынак пасля развалу СССР.

У 1993 годзе фонд уклаўся ў сумесны праект амерыканскай нафтавай кампаніі Conoco і «Архангельскгеологии» ў распрацоўцы нафтавых радовішчаў у раёне Баранцавага мора. З тых часоў пры садзейнічанні OPIC ў расейскую эканоміку было ўкладзена больш за $3 млрд і прафінансавана больш за 125 праектаў.

Апошнія інвестыцыі на расейскім рынку OPIC зрабіў у лютым 2014 года, уклаўшы $150 млн у фонд кампаніі «Эльбрус Капітал».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках