16 траўня 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў падпісаў Закон аб люстрацыі ва Украіне

6
Турчынаў падпісаў Закон аб люстрацыі ва Украіне

Спікер Вярхоўнай Рады чакае, што прэзідэнт Пётр Парашэнка таксама паставіць пад ім подпіс.

Пра гэта Аляксандр Турчынаў паведаміў сёння на брыфінгу. Як паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ, затрымку з падпісаннем дакумента спікер растлумачыў тым, што кожная старонка павінна была быць завізаваная аўтарамі законапраекта і грамадскімі актывістамі, якія бралі ўдзел у ягонай падрыхтоўцы.

«Закон прымаўся досыць складана і, на вялікі жаль, на этапе падрыхтоўкі да другога чытання профільны камітэт ухіліўся ад працы. Былі спробы зацягнуць гэтае пытанне, перавесці яго ў доўгі працэс, каб парламент не мог прыняць пастанову... Менавіта таму рабочая група ўзяла на сябе функцыю падрыхтоўкі закона да другога чытання. Пасля прыняцця тэкст закона быў звераны з тэкстам тых паправак, якія прымаліся, і быў узгоднены і завізіраваны аўтарамі закона, сябрамі працоўнай групы і грамадскімі актывістамі», - сказаў ён.

Падпісаўшы дакумент у прысутнасці прэсы, Турчынаў адзначыў: «Падпісваючы гэты закон, я звяртаюся да прэзідэнта Украіны з тым, каб ён неадкладна таксама паставіў подпіс пад гэтым законам і ў такім варыянце, у якім ён будзе падпісаны прэзідэнтам, ужо заўтра ён можа быць апублікаваны і ўвайсці у дзеянне».

Нагадаем, 16 верасня Вярхоўная Рада з трэцяй спробы прыняла закон аб люстрацыі. Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк заявіў, што пад дзеянне гэтага закона трапляе блізу мільёна чалавек.

Са слоў кіраўніка ўрада, пад гэты закон трапляе ўся вертыкаль ўкраінскай улады. Для выканання гэтага дакумента прэм'ер даручыў стварыць камісію ў праверцы дзеючых сябраў Кабміна і намеснікаў міністраў, а таксама ўсіх кіраўнікоў органаў цэнтральнай выканаўчай улады на прадмет адпаведнасці з законам Украіны аб люстрацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках