15 траўня 2024, Серада, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: Небяспечная частка вайны прамінула

10
Пётр Парашэнка: Небяспечная частка вайны прамінула

Прэзідэнт Украіны выказаў упэўненасць, што ягоны мірны план для ўрэгулявання канфлікту ў Данбасе спрацуе

Пра гэта Пётр Парашэнка заявіў сёння ў час прэс-канферэнцыі ў Кіеве, піша "Лiга.нет".

"Я не сумняваюся, што мой мірны план спрацуе. Найбольш небяспечная частку вайны ўжо прамінула, дзякуючы гераізму ўкраінскіх воінаў", - заявіў прэзідэнт.

Парашэнка назваў канфлікт у Данбасе вайной і адзначыў, што яна з'яўляецца дадатковым аргументам на карысць неадкладных змяненняў і правядзення рэформаў у краіне.

Прэзідэнт Украіны заяўляе, што ў перамовах з лідэрамі іншых дзяржаў ён нічога не баіцца. Пра гэта ён сказаў, адказваючы на пытанне, ці пагражаў прэзідэнт Расеі, Уладзімір Пуцін, вайной Пятру Парашэнку падчас перамоваў.

"Адказ мой будзе вельмі просты. Па-першае - я нічога не баюся, і ніколі нічога не баяўся. Дадатковых сіл мне надае тое, што я прадстаўляю вялікую краіну, вельмі магутную, з вельмі магутным народам. Я ўявіць сабе не магу, каб падчас размовы са мной мне хтосьці чымсьці мне пагражаў. Гэта абсалютна немагчыма, і мая рэакцыя будзе імгненнай", - падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Сустрэча Парашэнкі і Пуціна можа адбыцца цягам бліжэйшых трох тыдняў.

"Я думаю, што цягам трох тыдняў у нас адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Уладзіміравічам. Яна будзе праходзіць у шматбаковым фармаце. Не выключаецца правядзенне двухбаковых кансультацый. Гэтая сустрэча адбудзецца ў Еўропе. Папярэднія дамоўленасці з гэтай нагоды ўжо ёсць", - сказаў Парашэнка.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што сустрэча будзе залежаць ад паспяховасці рэалізацыі мірнага плана. "Які гэта будзе фармат [сустрэчы], нармандскі або жэнеўскі, альбо нейкі іншы фармат, залежыць ад абставін", - дадаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках