16 траўня 2024, Чацвер, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў клічуць на першую дыскатэку ў тралейбусе

12
Менчукоў клічуць на першую дыскатэку ў тралейбусе

Арганізатары «Траллик Party» доўга думалі, што б зрабіць і ўнесці такога незвычайнага і вясёлага ў шэрыя будні людзей.

У выніку яны наважылі зладзіць «вечарыну на колах» - у тралейбусе - і ўбачыць Менск у новым святле. Вечарына адбудзецца 11 кастрычніка. Пачатак танцавальнага тура а 23:00 з прыпынку на чыгуначным вакзале (Ленінградская, 7). Тралейбус зробіць два прыпынкі: на Партызанскім праспекце каля «Рок-Кафэ», а таксама на вул. Сурганава каля рэстарацыі «Тусе». Акрамя таго, на маршруце будзе пара прыпынкаў для «перакураў», наведванне прыбіральняў і закупка алкаголю. Уваходныя квіткі для хлопцаў каштуюць 100 тысяч, для дзяўчат - 70 тысяч. Арганізатары ўдакладняюць, што ўваход - толькі пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае ўзрост, піша onliner.by.

- Мы знялі сапраўдны тралейбус-гармонік, які будзе ездзіць па горадзе да 4 раніцы. Гэта будзе, так бы мовіць, «Кампактная дыскатэка». За арэнду мы яшчэ не плацілі, але думаем, што з улікам тарыфаў тралейбус нам абыдзецца максімум у 3 мільёны рублёў. Таксама мы хочам упрыгожыць сродак перамяшчэння, але як, мы пакуль не вызначылі, - распавёў арганізатар вечарыны Яўген. - Мы плануем, што патанчыць прыйдзе 120 чалавек, пры змяшчальнасці тралейбуса 170 чалавек, думаем, што і так будзе цесна. Я не разлічваю зарабіць на гэтай вечарыне, але і не хацелася б страціць свае грошы: выйсці ў нуль або невялікі мінус. Мы яе арганізавалі, каб проста весела правесці час.

- У афішы пазначана, што будзе дрэс-код?

- Калі людзі прыйдуць святочна апранутыя, то, вядома, нам не вельмі б хацелася пускаць тых, хто будзе ў спартыўнай вопратцы. Хочацца вытрымаць вечарыну ў адным стылі. А так як музыка ў нас будзе рознага стылю, думаем, што прыйдуць не толькі студэнты, але і людзі старэйшага ўзросту.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках