2 траўня 2024, Чацвер, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200 дамоў Менску засталіся без гарачай вады

7
200 дамоў Менску засталіся без гарачай вады

Без гарачага водазабеспячэння на некалькі гадзін засталіся больш за 200 жылых шматкватэрных дамоў, а таксама дзіцячыя сады і школы.

Пра гэта паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе МНС.

А 9.00 у раённай кацельні «Курасоўшчына» РУП «Менскэнерга» тэхналагічнай абаронай быў адключаны адзін з вадагрэйных катлоў праз памяншэнне ціску сеткавай вады ў трох цепламагістралях. Без гарачага водазабеспячэння засталіся мікрараёны Паўднёвы Захад, Малінаўка і Курасоўшчына (423 жылых шматкватэрных дамоў, 34 садка і 26 школ). Ужо праз 50 хвілін гарачае водазабеспячэнне мікрараёнаў Паўднёвы Захад і Малінаўка было адноўлена за кошт рэзервовых ліній. Але ў Курасоўшчыне без гарачай вады амаль 7 гадзін заставаліся 215 жылых шматкватэрных дамоў, 21 садок і 13 школ.

Прычынай адключэння вадагрэйнага катла стаў прарыў металічнага калектара дыяметрам 500 мм у кацельні «Курасоўшчына». Для ліквідацыі наступстваў аварыі прыцягваліся сілы Менскіх цеплавых сетак ДВА «Белэнерга».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках