2 траўня 2024, Чацвер, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцанюк: Расея хоча «замарозіць» Украіну

42
Яцанюк: Расея хоча «замарозіць» Украіну

У Расеі ёсць «казырная карта - энэргетычная».

Прэм'ер-міністр Арсеній Яцанюк мяркуе, што Расея мае намер «замарозіць Украіну». Пра гэта ён заявіў агенцтву Reuters у кулуарах Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, піша korrespondent.net.

«Яны (Расея) хочуць нас замарозіць.Такая мэта, і яшчэ адзін козыр у расейскіх руках. Акрамя вайсковай аперацыі супраць Украіны, у іх ёсць і іншая казырная карта - энэргетычная», - адзначыў ён.

Каментуючы намер уладаў даць асаблівы статус тэрыторыям Данецкай і Луганскай абласцей, Яцанюк адзначыў, што гэта быў выбар паміж «дрэннай і вельмі дрэннай» пастановай. «Мы разумеем, што ў нас было ўсяго два варыянты: дрэнны і яшчэ горшы. Такім чынам, прэзідэнт і ўрад зрабілі выбар на карысць проста дрэннай пастановы», - растлумачыў ён.

Яцанюк адзначыў, што не давярае Прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну як партнёру на мірных перамовах ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. «У мяне няма даверу да Прэзідэнта Пуціна», - сказаў прэм'ер. З ягоных слоў, менавіта таму Кіеў настойвае, каб у расейска-ўкраінскіх перамовах удзельнічалі ЗША і ЕЗ.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках