2 траўня 2024, Чацвер, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На матч «Беларусь - Украіна» ў Барысаў прыедзе блізу тысячы ўкраінскіх фанатаў

7

Беларускія «ўльтрас» арганізавалі таварыскі матч заўзятараў Беларусі ды Украіны напярэдадні гульні.

9 кастрычніка а 15:00, напярэдадні матчу нацыянальных зборных Беларусі ды Украіны, адбудзецца таварыскі матч фанатаў. Гульня пройдзе на штучным полі за Федэрацыяй футбола без трыбун (Пераможцаў, 20 корп.3). Пра гэта паведамілі рэдакцыі charter97.org лідэры беларускіх футбольных фанатаў, якія запрашаюць паўдзельнічаць ўсіх ахвотных.

Удзельнікаў пераканаўча просяць не прыносіць піратэхнікі і палітычнай сімволікі, каб пазбегнуць праблем з боку праваахоўных органаў.

«Чакаем шмат украінцаў, і, вядома ж, будзе шмат міліцыі. Але мы не баімся, таму што спадзяемся, што ўсё пройдзе добра. Бо гэты матч накіраваны на ўмацаванне і без таго шчыльных сувязяў паміж Украінай і Беларуссю і на ўздым баявога духу перад асноўным матчам», - распавялі фанаты.

Нагадаем, матч Беларусь - Украіна адбудзецца 9 кастрычніка а 21:45 на «Барысаў-Арэне».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках