19 сакавiка 2024, aўторак, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агурбаш - беларускім журналістам: Дурныя ў вас пытанні. І пазіцыя дурная

138
Агурбаш - беларускім журналістам: Дурныя ў вас пытанні. І пазіцыя дурная

Журналісты наважылі даведацца ў спявачкі, навошта яна пазавала ў футболцы з расейскімі «Іскандэрамі».

«Радыё Свабода» паспрабавала ўдакладніць, чаму пераможца першага ў Беларусі конкурсу прыгажосці «Менская прыгажуня» Анжаліка Агурбаш бярэ ўдзел у ідэалагічным дэмаршы расейскай улады і з якога часу стала ўважаць сябе за «рускага чалавека».

- Анжаліка, хацелі б удакладніць даслоўна два моманты, якія, што называецца, рэжуць слых. Перш за ўсё, ці азначае ідэнтыфікацыя сябе ў якасці «рускага чалавека», што вы адмаўляецеся ад беларускіх каранёў?

- Ведаеце, я не буду гэта ніяк каментаваць, бо вашае пытанне абсалютна дурное. І пазіцыя вашая таксама абсалютна дурная. Як беларуска, народжаная на беларускай зямлі, можа адмаўляцца ад беларускіх каранёў? Гэта смешна. Таму давайце скончым гэтыя размовы, я наогул не хачу гаварыць на такія тэмы. Спадзяюся на разуменне, бо зусім дурная сітуацыя з вашага боку. Разумееце хоць бы, пра што я кажу?..

- Зразумела, вядома. Другі момант: калі гаворка пра канфлікт Расеі і Украіны, то беларусы, паводле логікі, не павінны агітаваць за расейскія «Іскандэры»...

- І што з таго? Што вы наогул маеце на ўвазе? Паслухайце, я ўсяго толькі творчы чалавек і ні ў якіх канфліктах не ўдзельнічаю. Я чалавек міру, чалавек абсалютна інтэрнацыянальны, калі казаць пра мяне як пра артыста. Таму такія размовы абсалютна безгрунтоўныя, непатрэбныя і бессэнсоўныя. Разумееце, так? І ўцягваць творчых людзей у такія канфлікты, разборкі абсалютна не трэба. Мы былі, ёсць і будзем творчымі людзьмі.

- Але ж вас ніхто сілком не цягнуў да помніка Пушкіну?

- Ну вось і ўсё, і вы мяне не ўцягвайце. Дзякуй, усяго найлепшага...

Нагадаем, некалькі дзён таму ў цэнтры Масквы ля помніка паэту Аляксандру Пушкіну стартавала акцыя абмену футболак з замежнай сімволікай на футболкі з лозунгамі супраць заходніх санкцый і ў падтрымку расейскай акупацыі Украіны.

Да прапагандысцкай кампаніі падключылася спявачка беларускага паходжання Анжаліка Агурбаш, якая пазавала перад камерамі ў футболцы з надпісам «Не смяшыце мае «Іскандэры».

У інтэрв'ю арганізатарам пракрамлёўскай акцыі Анжаліка распавяла, што асабіста яна не баіцца санкцый Захаду, бо «для рускага чалавека санкцыі - гэта тое ж самае, што мядзведзя палохаць камарамі». Пры гэтым сказала, што нарадзілася ў Беларусі і ёй досыць «бульбы, абаранкаў і кіслай капусты, каб пражыць».

Напісаць каментар 138

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках