2 траўня 2024, Чацвер, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ўключаць ацяпленне ў Менску?

4
Калі ўключаць ацяпленне ў Менску?

Паводле планаў - з 15 кастрычніка, але надвор'е можа ўнесці карэктывы.

- Сын ходзіць у садок, малыя спяць у швэдрах і калготках. Дачка ў школу адзявае калгот, ласіны, сукенку, футболку, швэдар. Скардзіцца, што рукам холадна. Бегаць на перапынках дзецям забараняюць, яны стаяць і мерзнуць! 20 дзён перад уключэннем ацяплення немагчыма жыць, халодна. Затое вясной два тыдні паміраем ад спёкі. Ці нельга выключаць і ўключаць раней? - цікавіцца чытачка «Камсамольскай праўды ў Беларуси».

У садках цяпер сапраўды ўцяпляюцца.

- Пакуль ацяплення няма, крышачку халаднавата. Малыя носяць калготкі і штонікі. Але калі ўключаюць ацяпленне, дзеткі лёгка адзяюцца. У нас садок новы, стаяць шклопакеты. У іншых садках уцяпляюць вокны, заляпляюць, - распавялі ў дзiцячым садку, №20.

Мы патэлефанавалі ў некалькі школ. У адной мяняюць вокны, у іншай уцяпляюць - будынку амаль 40 гадоў.

- Час падлучэння ацяплення рэгулюецца, ёсць нормы. Цяпло пачнуць падаваць спажыўцам першай групы (гэта значыць, у лякарні, садкі і школы), калі тэмпература паветра на вуліцы больш за 5 дзён будзе меншай за +10 градусаў, - адказаў Дзмітрый Янчык, начальнік управы гарадской гаспадаркі і энэргетыкі Менгарвыканкама.

Паводле планаў падключаць цяпло пачнуць з 15 кастрычніка, але надвор'е можа ўнесці карэктывы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках