2 траўня 2024, Чацвер, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Тарута: Цяперашні мір у Данбасе не лепшы за вайну

1
Сяргей Тарута: Цяперашні мір у Данбасе не лепшы за вайну

Данецкі губернатар мяркуе, што дасягнутыя дамоўленасці аб замірэнні маюць мноства заган і не змяняюць сітуацыю да лепшага.

Пра гэта Сяргей Тарута напісаў у артыкуле для "Украінскай праўды".

Са слоў Таруты, у Менскіх дамоўленасцях, а таксама ў прынятых Вярхоўнай Радай законах аб адмысловым рэжыме самакіравання на Данбасе і амністыі ёсць мноства недапрацовак.

"Але самае галоўнае - у бакоў відавочна няма ўзгодненага бачання будучыні Данбаса, што і з'яўляецца на сённяшні дзень ключавой нагодай для крытыкі працэсу мірнага ўрэгулявання. І гэта той выпадак, калі дрэнны мір не лепшы (калі не горш) ад вайны", - напісаў ён.

"Пры гэтым сцэнары грамадзянам Украіны будзе цяжка растлумачыць - за што столькі месяцаў гінулі найлепшыя сыны нашай айчыны, а дзяржава несла каласальныя выдаткі на АТА", - дадаў губернатар.

Тарута таксама мяркуе, што магчымая легітымізацыя сепаратыстаў на Данбасе праз працэдуру мясцовых выбараў, а таксама прэцэдэнт пра "асаблівы статус" стане падставай для раздзімання сепаратысцкіх настрояў у іншых абласцях Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках