2 траўня 2024, Чацвер, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума абмежавала дзель замежнага капіталу ў СМІ

Дзярждума абмежавала дзель замежнага капіталу ў СМІ

Дзярждума Расеі прыняла адразу ў другім і трэцім чытанні закон, які абмяжоўвае дзель замежнага капіталу ў сродках масавай інфармацыі 20%.

За гэты дадатак да "Закону аб сродках масавай інфармацыі" прагаласавалі ў пятніцу 430 дэпутатаў, супраць былі ўсяго 2, перадае BBC.

"На жаль, халодная вайна, менавіта інфармацыйная, якая разгарнулася цяпер супраць Расейскай Федэрацыі, дыктуе нам свае законы", - сказаў раней падчас абмеркавання законапраекта яго фармальны аўтар, дэпутат ад ЛДПР Вадзім Дзянгін.

Супраць закона выказаліся многія экспэрты на рынку медыя. На іх думку, закон ударыць па мностве выданняў, прытым далёка не толькі грамадска-палітычных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках