27 красавiка 2024, Субота, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гарадзенскай вобласці сабралі чарговы джып-монстар на мянушку «Малеча»

14

Рухавік ад фуры Scania, кузаў ад УАЗа, база ГАЗ 66 і скураныя электра-сядзенні з абаграваннем ад BMW.

Гэта толькі кароткі спіс таго, з чаго механікі клуба "Белавежскія зубры" сабралі свайго монстра.

Упершыню пазадарожнік паказалі на трофі-рэйдзе "Паплавы 2014", які прайшоў 18-21 верасня каля Белавежскай вёскі Новы двор у Гарадзенскай вобласці. Джыперы з усёй Беларусі, а таксама з Расеі, адразу ж зацікавіліся монстрам.

- Гэты аўтамабіль мы задумалі яшчэ 6 гадоў таму, - распавёў AutoGrodno.by Уладзімір, адзін з аўтараў праекта і ўдзельнік клуба "Белавежскія зубры". - Доўгі час усім клубам мы шукалі да яго запчасткі, многае прывезлі з Літвы. І толькі цяпер наважыліся паказаць аўтамабіль шырокай публіцы.

Адразу хачу абмовіцца, што мы не імкнуліся зрабіць з яго ўсюдыход, хоць у "Малечы" (так адразу ж празвалі аўтамабіль у клубе) велізарны дарожны прасвет дзякуючы колам ад "Амкадора", поўны прывад, паніжальная перадача, гідраузмацняльнік стырна ад сельгастэхнікі. Але яго маса і габарыты занадта вялікія для паездак па балотах і дзікіх лясах. "Малечу" можна засадзіць так, што і гелікоптэрам не дастанеш. Галоўная ідэя гэтага монстра - дастаўка турыстаў да прыгожых месцаў Свіслацкага раёна і дэманстрацыя трас трофі-рэйду "Паплавы". З чым аўтамабіль выдатна справіўся ў мінулыя выходныя.

- На борт "Малеча" можа браць па 9 чалавек, - кажа Уладзімір. - Ужо стала зразумела, што трэба рабіць дадатковую абарону ад галінак. Што да пазадарожных якасцяў аўто, то іх мы пакуль не адчувалі. Цяпе гэты монстар - візітная картка "Белавежскіх зуброў".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках