30 красавiка 2024, aўторак, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парубій: «Ніякая паперка аб перамір'і Пуціна не спыніць»

11
Парубій: «Ніякая паперка аб перамір'і Пуціна не спыніць»

Экс-сакратар РНБА Андрэй Парубій пад абстрэлам расейскай артылерыі ў Дэбальцэва распавёў пра вайну і будучую кааліцыю ў Радзе.

Пра гэта Андрэй Парубій распавёў liga.net.

- Што камандаванне АТА і ўлада павінны рабіць на фронце зараз?

- Ключавыя напрамкі для нас - Дэбальцэва, аэрапорт у Данецку і Марыупаль. Мы не можам дазволіць здаць гэтыя пазіцыі і павінны абараняць іх любым коштам. Нельга адводзіць тэхніку і людзей. Паглядзіце, што тут у раёне Дэбальцэва адбываецца. Для акупантаў не існуе перамір'я. Яны на самай справе толькі павялічваюць колькасць тэхнікі і доўжаць абстрэлы. Кожны дзень па 10-15 параненых толькі ў гэтым раёне.

Трэба ўмацоўваць тэрыторыі, якія мы вызвалілі. Трэба ўдасканаліць сістэму навучання нашых падраздзяленняў. Канцэнтрацыя ўсіх нашых намаганняў - гэта самая важная задача на ўсіх франтах. Мы павінны стварыць такую абарону, прарваць якую будзе немагчыма. Патрэбна мабілізацыя і падрыхтоўка новых падраздзяленняў. Ніякая паперка аб перамір'і Пуціна не спыніць. Гэта ілюзія. Калі мы ў гэтую паперку паверым - зробім грубую і страшную памылку.

- Ці можаце ацаніць, як выкарыстоўваецца час гэтага нібыта перамір'я?

- Я не магу ацэньваць карціну агулам, таму што цяпер у мяне менш інфармацыі, чым было, калі я займаў пасаду сакратара РНБА. Але я спадзяюся, што Міністэрства абароны і сілы АТА праводзяць канцэнтрацыю і перагрупоўку.

- А што вы думаеце пра перамовы Парашэнкі і Пуціна? Дзе грань паміж абаронай нацыянальных інтарэсаў і здрадай?

- Я ўсведамляю, што нам патрэбна паўза для падрыхтоўкі. Але я павінен казаць пра рызыкі. Рызыка - гэта адвод артылерыі ў раёнах патэнцыйнага прарыву. Акрамя таго, варожы бок таксама будзе выкарыстоўваць гэты час для перагрупоўкі і атрымае дадатковыя войскі з Расеі.

Каб гэтыя рызыкі знізіць, мы павінны рыхтавацца да атакі расейскай арміі і ўмацоўваць абарону.

- Што трэба Пуціну?

- Я не веру ў тое, што Пуцін хоча міру. Я не веру ў тое, што Пуцін хоча спыніць вайну. Мы змаглі спыніць яго і не даць узяць пад кантроль восем абласцей. Але гэтая задача застаецца ягоным стратэгічным планам. Не веру ў тое, што ён завядзе сваё войска і баявікоў.

Пуцін імкнецца ўзяць пад кантроль усю Украіну, уплываць на яе ўнутраную і замежную палітыку. Адтуль і патрабаванні аб пераносе асацыяцыі Украіны і ЕЗ, адтуль і спробы зачыніць Украіне шлях у NATO. Ягонае жаданне - кантроль над Украінай. І рана, якую ён стварыў у Данбасе, будзе пастаянна выкарыстоўвацца для гэтых мэтаў.

- Што можа яго спыніць?

- Трэба стварыць міжнародную антыпуцінская кааліцыю, якая ўзмоцніць санкцыі і ціск на Расею, каб эканамічна знішчыць імперыю Пуціна. З іншага боку, сама Украіна павінна дэманстраваць здольнасць абараніць сябе і сваю тэрыторыю і дзяржаву агулам.

- А як вы думаеце, Пуцін блефуе, калі скептычна адклікаецца аб санкцыях супраць ягонага рэжыму?

- Вядома, блефуе. Санкцыі носяць доўгатэрміновы характар. Свой разбуральны ўплыў на расейскую эканоміку яны акажуць пазней. Пакуль Пуцін будзе валодаць нафтадалярамі і газавымі дывідэндамі, ён будзе кідаць усе рэсурсы на сваю маніякальную ідэю аб аднаўленні рускага свету і расейскай імперыі. Пакуль мы эканамічна не знішчым рэжым Пуціна, мы заўсёды будзем мець вялікую рызыку нападаў не толькі супраць Украіны, але і супраць іншых краін Еўропы. Спыніць Пуціна - гэта задача ўсяго цывілізаванага свету. Гэта не вайна Расеі і Украіны. Гэта глабальная вайна.

- Якім будзе наступны парламент? З кім бачыце кааліцыю (Парубій уваходзіць у першую пяцёрку спісу Народнага фронту - рэд.) І што гэтая кааліцыя зможа змяніць?

- Маім ключавым заданнем напярэдадні выбараў было завесці як мага больш новых людзей у Вярхоўную Раду - тых, хто прайшоў Майдан і АТА. Таму што Вярхоўная Рада - гэта не толькі заканадаўчы, але і прадстаўнічы орган. І вельмі важна, каб тыя людзі, якія сваім жыццём прадэманстравалі адданасць Украіне, былі прадстаўлены ў парламенце. Яны дакладна не здрадзяць. Іх нельга будзе купіць. Гэта будуць людзі, якія будуць самааддана змагацца з карупцыяй і праводзіць неабходныя рэформы.

Новы парламент будзе істотна адрознівацца ад цяперашняга - мы атрымаем у Радзе 80% палітычных сіл, якія маюць агульныя стратэгічныя погляды. Я маю на ўвазе неабходнасць інтэграцыі Украіны ў Еўрапейскі Звяз і NATO.

Я мяркую, што Арсеній Яцанюк з'яўляецца найбольш аптымальным прэм'ер-міністрам Украіны ў крызісны час. Ягоная праца на пасадзе кіраўніка ўрада гэта пацвердзіла. Таму ключавым пытаннем уваходу ў кааліцыю будзе ўмова захавання ўрада, каб ён мог і надалей працаваць і рабіць рэформы.

- Калі казаць аб асобных асобах улады. Міністр абароны - квота прэзідэнта, але, тым не менш, вы будзеце настойваць на адстаўцы Гелетэя?

- Гэта сапраўды квота прэзідэнта і ягоная адказнасць. Відавочна, што пастанову з гэтай нагоды ён павінен прыняць самастойна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках