30 красавiка 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенцу пагражае 10 гадоў за «адкат»

11
Гарадзенцу пагражае 10 гадоў за «адкат»

Работнік будаўнічага дзяржпрадпрыемства ў Гародні купіў у прадпрымальніка абсталяванне па кошту, завышанаму на 110 млн рублёў.

Так ён падставіў сябе, не праверыўшы аналагічныя кошты ў завода-вытворцы, піша газета «Вячэрняя Гародня».

Тое, што горадаўтваральнае прадпрыемства парушыла парадак закупкі тавараў, выявіла праверка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Гарадзенскай вобласці.

Праверка высветліла, што летам 2012 года з мэтай мадэрнізацыі вытворчасці будаўнічае прадпрыемства пастанавіла закупіць за ўласныя сродкі ўстаноўку для падачы бетоннай сумесі для залівання падлогі. Выбраць абсталяванне і правесці працэдуру закупкі даручылі начальніку аднаго са структурных падраздзяленняў.

Аднак выбраць пастаўшчыка і купіць абсталяванне ён перадаручыў свайму супрацоўніку. Калі ж падначалены прапанаваў кошт і пастаўшчыка, начальнік падпісаў кантракт на закупку ўстаноўкі ў індывідуальнага прадпрымальніка, не праверыўшы кошты на аналагічнае абсталяванне.

У выніку праверкі УДФР высветлілася, што абсталяванне купілі па моцна завышанаму кошту. Розніца паміж коштам прадпрымальніка і коштам афіцыйнага прадстаўніка завода - вытворцы аналагічнага абсталявання склала блізу 110 млн рублёў.

Паводле сабраных матэрыялаў у дачыненні да начальніка структурнага падраздзялення прадпрыемства пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала крымінальную справу паводле ч.3 арт. 426 КК («перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў»). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках