30 красавiка 2024, aўторак, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве прайшоў футбольны матч памяці Валянціна Бялькевіча

4
У Кіеве прайшоў футбольны матч памяці Валянціна Бялькевіча

28 верасня адбыўся матч памяці знакамітых гульцоў кіеўскага "Дынама" Валянціна Бялькевіча, Андрэя Баля і Андрэя Гусіна.

Каманды былі падзеленыя на "Белых" і "Сініх". Матч закончыўся баявой нічыёй - 3:3. Андрэй Шаўчэнка першым забіў у гульні за "Сініх", аднак ягоны мяч не залічылі праз афсайд. Дакладным ударам адказаў Сяргей Раброў, вывеўшы наперад "Белых" на 27-й хвіліне. За некалькі хвілін да перапынку Георгій Дземетрадзэ зраўняў лік, піша УНІАН.

У другім тайме гледачы ўбачылі яшчэ 4 галы. За "Белых" забілі Аляксандр Хацкевіч і Алег Гусеў, а за "Сініх" - Алег Венглінскі і Андрэй Шаўчэнка. Галоўны пасыл зроблены ўдзельнікамі гульні - жыццё прадаўжаецца і трэба з усмешкай успомніць сваіх сяброў, якія дарылі дабро і святло.

Нагадаем, "Дынама" пахавала трох сваіх легендарных гульцоў практычна цягам месяца. Бялькевіч памёр 1 жніўня. Баль пайшоў на той свет 9-га. А Гусін загінуў 17 верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках