30 красавiка 2024, aўторак, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі выйшлі ў плэй-оф ЧС у баскетболе

2
Беларускі выйшлі ў плэй-оф ЧС у баскетболе

Другую перамогу атрымала зборная Беларусі на папярэднім этапе чэмпіянату свету ў баскетболе сярод жанчын, які праходзіць у Турцыі.

28 верасня падапечныя Рымантаса Грыгаса ў напружаным матчы на апошніх секундах вырвалі перамогу ў зборнай Кубы - 70:69 (15:22, 20:15, 15:19, 20:13), піша БелаПАН.

За 3:19 да канца чацвёртай чвэрці зборная Беларусі саступала 11 балаў, але намаганнямі Алены Леўчанкі, Кацярыны Сныцінай і Надзеі Дрозд здолела не толькі зраўняць лік, але і выйсці наперад.

Самымі выніковымі ў складзе зборнай Беларусі сталі Алена Леўчанка - 20 балаў +18 падборам і Кацярына Сныціна - 18 +4.

У другім матчы групы С зборная Аўстраліі значна перамагла каманду Паўднёвай Карэі - 87:54.

У першым туры Беларусь перамагла Паўднёвую Карэю - 70:64, а Аўстралія - Кубу - 90:57.

Такім чынам, Аўстралія і Беларусь набралі па 4 балы і гарантавалі сабе ўдзел у раўндзе плэй-оф. 30 верасня ў вочным матчы Аўстралія і Беларусь вызначыць, хто зойме першае месца ў групе і выйдзе ў 1/4 фіналу наўпрост, а хто з другога месца пачне плэй-оф са стадыі 1/8 фіналу.

У другім мачце групы С Куба і Паўднёвая Карэя разыграюць яшчэ адну пуцёўку ў 1/8 фіналу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках