4 траўня 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Перамір'е»: Расейцы абстралялі ўкраінскія войскі 50 разоў

5
«Перамір'е»: Расейцы абстралялі ўкраінскія войскі 50 разоў

Абвешчанае перамір'е не прынесла дээскалацыі гвалту ў Данбасе.

Пра гэта паведамляе Дзмітрый Тымчук, кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў».

У зоне баявых дзеянняў у Данбасе расейска-тэрарыстычныя войскі прадаўжаюць актыўныя наступальныя дзеянні. Зафіксавана больш за 50 абстрэлаў пазіцый і блок-пастоў украінскіх войскаў.

Акрамя абстрэлаў, зафіксаваныя неаднаразовыя спробы штурмаў пазіцый сіл АТА на тэрыторыі аэрапорта ў Данецку, а таксама ў раёне н.п. Дэбальцэва і Трудаўское.

У прыватнасці:

- 8 разоў падпадалі пад агнявыя удары тэрарыстаў пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне н.п. Дэбальцэва;

- 7 разоў з артылерыі, мінамётаў і стралковай зброі абстраляны апорны пункт у раёне н.п. Нікішына;

- 3 разы абстраляныя пазіцыі на тэрыторыі аэрапорта ў Данецку.

- 3 разы абстраляныя пазіцыі ў раёне н.п. Гранітнае, Рэдкадуб.

Таксама тэрарысты наносілі ўдары па ўкраінскіх войскам у раёне н.п. Талакоўка, Малаорлоўка, Арло-Іванаўка, Новагрыгор’еўка, Тэрхізбенка, Мар’інка, Пескі, Краснагораўка.

Ва «ўрадзе ЛНР» праведзена нарада кіраўніцтва гэтай тэрарыстычнай арганізацыі ў пытанні вельмі складанай крымінагеннай сітуацыі на кантраляванай баевікамі тэрыторыі. Для зніжэння колькасці злачынстваў «кіраўнік ЛНР» І. Платніцкі прапанаваў раззброіць тэрарыстаў з ліку беглых зняволеных і нарказалежных. Кіраўніцтва «Мінабароны ЛНР» адказала катэгарычнай адмовай.

Нягледзячы на актыўную дапамогу Расеі, у «ЛНР» і «ДНР» склалася крытычная сітуацыя з гаручым. У «ЛНР» заяўкі на вылучэнне паліва зацвярджае кіраўнік «рэспублікі». У Луганску на 157 аўтамабіляў так званай «паліцыі» баевікоў і «гарадской улады» выдзелена 300 літраў паліва.

У школах на захопленых баевікамі тэрыторыях настаўнікам прапанавана ў аплату за працу браць сухія пайкі. Пайкі вытворчасці РФ. Выдаецца 1 паёк у дзень.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках