5 траўня 2024, Нядзеля, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы генеральны сакратар NATO: Свет не вернецца да звыклых стасункаў з Пуціным

2
Былы генеральны сакратар NATO: Свет не вернецца да звыклых стасункаў з Пуціным

Артыкул Андэрса Фог Расмусэна апублікавала брытанская The Independent.

Былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, заявіў, што Расея з'яўляецца ягоным самым вялікім расчараваннем за 5 гадоў на чале Альянсу.

Пра гэта гаворыцца ў аўтарскім артыкуле былога генеральнага сакратара NATO, які ён апублікаваў у брытанскай The Independent з нагоды завяршэння сваёй кадэнцыі, паведамляе «ЕвроПравда».

«Мая першая размова на пасадзе генеральнага сакратара NATO, у верасні 2009 года, была прысвечаная пошуку стратэгічнага партнёрства з Расеяй. Я меркаваў, што ёсць гістарычная магчымасць для гэтага. Так што дзеянні Расеі з'яўляюцца маім самым вялікім расчараваннем за 5 гадоў», - гаворыцца ў артыкуле Андэрса Фог Расмусэна.

Былы генеральны сакратар NATO перакананы, што краіны Захаду не пагодзяцца прыняць спробы РФ змяніць межы Украіны. Ён асобна падкрэсліў, што агрэсіяй супраць Украіны Крэмль прадоўжыў серыю парушэнняў міжнароднага права, якая «пачалася ў Малдове і прадоўжылася ў Грузіі, а цяпер - ва Украіне».

Ён адзначыў, што не чакае хуткага развязвання «расейскай праблемы».

«Пакуль Расея ня зменіць курс, немагчыма будзе весці з ёй справы «як звычайна». Я прагназую, што стасункі з Масквой будуць значнай праблемай у бліжэйшай будучыні», - заявіў ён.

Былы генеральны сакратар NATO дадаў таксама, што ў сувязі з палітыкай Масквы Альянс доўгі час будзе захоўваць павышаную боегатоўнасць ва Усходняй Еўропе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках