5 траўня 2024, Нядзеля, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары: Расея будуе фашысцкую дзяржаву

8
Крымскія татары: Расея будуе фашысцкую дзяржаву

Акупацыйныя «ўлады» надалей закручваюць гайкі ў дачыненні да карэннага народа паўвыспы.

Пасля таго, як у анэксаваным Расеяй Крыме пракацілася хваля ператрусаў у будынку Меджліса крымскататарскага народа, а фонд «Крым» і газету «Авдет» выселілі з іх памяшканняў, акупацыйныя «ўлады» надалей закручваюць гайкі ў дачыненні да карэннага народа паўвыспы.

«Дайшло ўжо да забароны літаратуры. Абшукваючы дамы крымскіх татараў, шукаюць нейкую забароненую літаратуру. Дарэчы, нядаўна з'явіўся велізарны спіс выданняў, якія падлягаюць знішчэнню. Гэта азначае, што будуць праводзіцца чысткі кніжных крамаў, бібліятэк. І гэты факт - яшчэ адзін паказчык фашысцкай дзяржавы. Магу меркаваць, што гэта будзе літаратура пра гісторыю крымскіх татараў, іх культуру, аб палітычных дзеячах, украінскім Крыме», - распавяла галоўнаму рэдактару каардынатарка грамадскага руху «Крым SOS» і кіраўніца медыя-дэпартамента зямляцтва крымскіх татараў у Кіеве Таміла Ташава.

А яшчэ крымскіх татараў даўно адхілілі ад кіраўніцтва ў музеі Ханскага палаца ў Бахчысараі. «Што цяпер адбываецца? Падмена паняццяў «крымскататарскай культуры» і «татарская культуры», - кажа Ташава. - Нават на арганізаваных выставах у Казані ці Маскве ператвараюць крымскататарскую культуру ў частку культуры татараў. Хоць гэта і няпраўда - крымскія татары як этнас сфарміраваліся на тэрыторыі Крыма і мелі сваю дзяржаву, развівалі сваю мову, і да вялікага татарскага свету асаблівага дачынення не мелі. Вось была выстава ў Маскве «Хайтарма». Мастакі, якія прысутнічалі на ёй, распавядаюць, што калі выстаўлялі экспанаты, напрыклад, крымскататарскі жаночы пояс, то ў апісанні паказваюць толькі гады і рэгіён - проста Крым. Яны спрабуюць нівеліраваць паняцці. Яны хочуць вымыць усё крымскататарскае і аб'яднаць у адзінае цэлае з тым, што ёсць на тэрыторыі Расеі».

«Я мяркую, тое, што адбываецца ў Крыме з крымскататарскай культурай - гэта метад бізуна і перніка, - распавёў мастак Рустэм Скібін. - З аднаго боку ёсць нейкія станоўчыя моманты - перадаюцца кнігі, нейкія артэфакты з Расеі. Але з іншага боку - прыбіраецца вызначэнне «крымскататарскае», а застаецца проста крымскае».

Рустэм пакуль жыве ў Кіеве, толькі часам ездзіць у Крым.

«У адзін з маіх апошніх візітаў сяджу ў двары ў сяброў, - распавядае ён. - Ад суседзяў з нейкага старога патэфона даносілася музыка савецкіх часоў. З'явілася адчуванне 1943 года - немцы акупуюць, уключаюць сваю музыку».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках