5 траўня 2024, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гнуткі квадракоптар-бранзалет дапаможа зняць эфектнае сэлфі (Відэа)

1

У фінал конкурсу пераносных тэхналогій будучыні пад назвай Make it Wearable, арганізатарам якога выступіла кампанія Intel, прабіўся гнуткі квадракоптар Nixie.

Як піша партал Gizmodo, Nixie дапаможа свайму ўладальніку здымаць сэлфі ва ўсякіх умовах.

Nixie - гэта невялікі лятаючы робат з гнуткім корпусам, які лёгка мацуецца на запясце, падобна бранзалету. Калі карыстальнік хоча зняць эфектны кадр, то ён лёгкім рухам адпраўляе квадракоптар у палёт. Nixie самастойна вызначае становішча чалавека і фатаграфуе яго, пасля чаго вяртаецца назад, і яго зноў можна апранаць на руку, піша NEWSru.com.

Пакуль што прылада ўяўляе сабой толькі канцэпт і патрабуе сур'ёзнай дапрацоўкі, на якую можа сысці не адзін год, але сама ідэя гнуткага квадракоптара выглядае вельмі перспектыўнай.

Стваральнікі Nixie падрыхтавалі адмысловае відэа, у якім прадэманстравалі патэнцыйныя магчымасці лятаючага бранзалета.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках