27 красавiка 2024, Субота, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста з Гародні будуць судзіць за працу без акрэдытацыі

4
Журналіста з Гародні будуць судзіць за працу без акрэдытацыі

Андрэй Мялешка - дзявятая ахвяра новай кампаніі беларускіх уладаў супраць незалежных журналістаў.

Пра гэта рэдакцыі сайта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў.

У лісце, падпісаным старшынёй суда, паведамляецца, што справа супраць Андрэя Мялешкі паводле артыкула 22.9 частка 2 Адміністрацыйнага кодэкса (парушэнне парадку стварэння і распаўсюджвання прадукцыі СМІ) накіроўваецца для разгляду ў суд Гарадзенскага раёна. Адпаведны ліст таксама быў накіраваны ва Упраўленне ўнутраных спраў Кастрычніцкага раёна Гародні, дзе журналіст прапісаны.

Журналіст адзначае, што пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складаўся без яго прысутнасці.

Такім чынам, гэта ўжо дзявяты выпадак адраснага пераследу журналістаў за працу на замежныя сродкі масавай інфармацыі без акрэдытацыі. На працягу года падобныя справы ўжо былі заведзеныя супраць чальцоў БАЖ Алеся Дзянісава (штраф), Алеся Залеўскага (штраф), Аляксандра Буракова (адна справа - за сюжэт на «Белсаце», вынік невядомы, іншая - за матэрыялы на сайце Deutsche Welle, будзе разглядацца 30 верасня), Міхаіла Аршынскага (за сюжэт на «Белсаце», вынік невядомы), Віталя Сямашкі (закрыты), Марыны Малчанавай (штраф) і самога Андрэя Мялешкі (штраф).

Акрамя гэтага, у гэтым годзе шасцёра журналістаў атрымлівалі папярэджанні з пракуратуры за супрацоўніцтва з незалежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Міжнародныя арганізацыі журналістаў ужо даўно заклікаюць улады Беларусі адмяніць існуючы парадак акрэдытацыі, які парушае права на доступ да інфармацыі. Прадстаўніца АБСЕ ў пытаннях свабоды прэсы Дуня Міятавіч падчас свайго афіцыйнага візіту ў Менск 15-16 верасня таксама акцэнтавала ўвагу на неабходнасці адмяніць абавязковую акрэдытацыю журналістаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках