Аляксандр Куль: Беларускія баскетбалісткі маглі б пазмагацца за 2-е месца ў мужчынскім чэмпіянаце
4- 29.09.2014, 16:01
- 4,874
У спартовак атрымалася б, мяркуе Дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу "Цмокі-Менск".
Дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу "Цмокі-Менск" Аляксандр Куль падчас прагляду эпічнага матчу чэмпіянату свету Беларусь - Куба (70:69) з карэспандэнтам "Прессбола" заўважыў, што жаночая зборная Беларусі ў мужчынскім чэмпіянаце краіны магла б змагацца за другое месца: "За другое месца дзяўчынкі спакойна маглі б пазмагацца. Дзіўна? Не, гэтыя дзяўчынкі маглі б".
Нагадаем, учора жаночая зборная Беларусі ў баскетболе атрымала другую перамогу на папярэднім этапе чэмпіянату свету, які праходзіць у Турцыі.