5 траўня 2024, Нядзеля, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы фігурант «справы Башнафты» - былы прэзідэнт Башкірыі

3
Новы фігурант «справы Башнафты» - былы прэзідэнт Башкірыі

Экс-прэзідэнт Башкірыі Муртаза Рахімаў можа стаць новым і нават асноўным фігурантам справы «Башнафта».

На думку следства, крадзеж акцый прадпрыемстваў башкірскага ТЭКа сын былога прэзідэнта Урал Рахімаў учыніў з выкарыстаннем службовага становішча бацькі. Са слоў экспэртаў, уцягванне Рахімава-старэйшага кажа пра тое, што дзяржава хоча не толькі вярнуць сабе башкірскі ТЭК, але і канфіскаваць грошы, атрыманыя ад яго продажу, паведамляе Gazeta.ru.

«У перыяд з 2002 да 2006 года Урал Рахімаў сумесна з нявызначанымі асобамі шляхам рэалізацыі распрацаванай схемы крадзяжу акцый прадпрыемстваў, на балансе якіх акумуляваныя значныя актывы ў выглядзе грашовых сродкаў, выкарыстоўваючы службовае становішча бацькі, арганізаваў крадзеж кантрольных пакетаў акцый шэрагу ААТ», - гаворыцца ў матывіровачнай частцы пастановы Масгарсуда паводле скаргі на арышт акцый «Башнафты».

Пасля Рахімаў-малодшы забяспечыў правядзенне фінансавых аперацый з выкрадзенай маёмасцю, у прыватнасці, у 2009 годзе прадаў акцыі АФК «Сістэма», прычым па заведама заніжанаму кошту (паводле звестак Генпракуратуры, «зніжка» склала $500 млн), сцвярджаецца ў дакументах.

Сума ўгоды склала $2,5 млрд, і экспэрты рынку ў 2009 годзе казалі, што «Сістэма», наадварот, пераплаціла за башкірскія актывы.

Генеральная пракуратура на мінулым тыдні запатрабавала вяртання акцый башкірскіх прадпрыемстваў у дзяржаўную ўласнасць. Цяперашні кіраўнік Башкірыі Рустэм Хамітаў цалкам падтрымаў гэтую ідэю і назваў вяртанне актываў дзяржаве «вышэйшай справядлівасцю». Цяпер акцыі арыштаваныя, пад арыштам знаходзіцца і асноўны акцыянер «Сістэмы» Уладзімір Еўтушэнкаў, якому выстаўленае абвінавачанне ў легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам.

«Згодна з юрыдычнай логікай пасля таго, як Масгарсуд фактычна назваў экс-прэзідэнта Башкірыі Муртазу Рахімава памагатым злачынства, варта чакаць выстаўлення абвінавачвання», - каментуе кіраўнік Савета адвакатаў Расеі Ігар Труноў.

Што тычыцца Еўтушэнкава, то, са слоў юрыста, з уцягваннем у справу Рахімава-старэйшага роля ўладальніка «Сістэмы» можа памяняцца. «Калі будзе даказаны карупцыйны складнік, злоўжыванне становішчам і ўладай з боку Муртазы Рахімава, ён становіцца асноўнай дзеючай асобай, бо без яго б злачынства не было, - тлумачыць Труноў. - І тады трэба будзе разбірацца, ці меў сувязі з Рахімавым-старэйшым Еўтушэнкаў, ці выкарыстоўваў ён службовае становішча прэзідэнта Башкірыі».

Урал Рахімаў на гэты момант знаходзіцца ў міжнародным вышуку, Муртазу Рахімава не вышукваюць, ён з'яўляецца кіраўніком фонду «Урал», дзе, паводле неафіцыйных звестак, як раз і «аселі» сродкі ад продажу актываў башкірскага ТЭКа.

Першы віцэ-прэзідэнт Цэнтра палітычных тэхналогій Аляксей Макаркін адзначае, што ўцягванне ў справу Рахімава-старэйшага кажа пра тое, што дзяржава хоча атрымаць назад не толькі башкірскі ТЭК, але і сродкі, атрыманыя ад яго продажу.

«Муртаза Рахімаў застаецца сур'ёзнай фігурай у Башкірыі, на папярэдніх выбарах прэзідэнта рэспублікі ён, паводле некаторых звестак, падтрымліваў кандыдата Раіля Сарбаева, - распавядае Макаркін. - Кандыдатура Сарбаева была знятая, аднак спроба, якая гаворыць аб тым, што ў Рахімава яшчэ засталіся палітычныя амбіцыі, мела месца, і гэта было негатыўна ўспрынята федэральным цэнтрам».

Са слоў палітолага, для актыўнай палітычнай гульні Рахімаву неабходны іміджавы і фінансавы рэсурс. «І калі з іміджавым рэсурсам зрабіць нічога нельга (хоць спробы зганіць Рахімава рабіліся), то ад фінансаў яго адрэзаць можна», - тлумачыць Макаркін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках