5 траўня 2024, Нядзеля, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэмію Вацлава Гавела атрымаў праваабаронца з Азербайджана

Прэмію Вацлава Гавела атрымаў праваабаронца з Азербайджана

Лаўрэатам цяперашняй праваабарончай прэміі імя Вацлава Гавела стаў азербайджанскі праваабаронца Анар Мемедлі.

Імя лаўрэата сёння назвала кіраўніца Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Ан Брасер на адкрыцці восеньскай сесіі ПАСЕ ў Страсбургу, паведамляе «Радыё Свабода».

Анар Мемедлі - вядомы ў Азербайджане сваёй абаронай права на свабодны выбар. Ён заснаваў арганізацыю, якая з 2001 года праводзіць незалежны маніторынг выбараў у Азербайджане. Ён быў арыштаваны ў снежні 2013 года, абвінавачаны ў «злоўжыванні ўладай» і ў траўні гэтага года прысуджаны да зняволення тэрмінам на 5,5 года. Прэмію ўручылі бацьку Анара Мемедлі, якога запрасілі на сённяшнюю ўрачыстасць у Страсбург.

На ўрачыстасці абвяшчэння цяперашняга лаўрэата прэміі Вацлава Гавела прысутнічаў таксама беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, першы лаўрэат гэтай прэміі. Спадарыня Ан Брасер спецыяльна вітала беларускага праваабаронцу, нагадаўшы дэпутатам еўрапейскіх парламентаў, што Алесь Бяляцкі не прысутнічаў на ўрачыстасці ўручэння прэміі ў мінулым годзе, паколькі тады сядзеў яшчэ ў турме.

Праваабарончая прэмія, якую дае Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы ў партнёрстве з Бібліятэкай Вацлава Гавела і Фондам «Хартыя-77», прысуджаецца грамадскаму актывісту або недзяржаўнай арганізацыі за заслугі ў праваабарончым руху.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках