5 траўня 2024, Нядзеля, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: Пуцінская Расея - не з гэтай эпохі

3
Лех Валенса: Пуцінская Расея - не з гэтай эпохі

Экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса заклікаў увесь свет да арганізаванай салідарнасці з Украінай, каб стрымаць Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта ён заявіў сёння ў Гданьску, дзе праходзіць уручэнне Узнагароды імя Леха Валенсы, паведамляе Новы рэгіён.

Нагадаем, лаўрэатамі штогадовага конкурсу гэтым разам сталі лідэры грамадзянскага руху Еўрамайдан. У Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці для атрымання ўзнагароды былі запрошаныя дзесяць украінцаў, сярод якіх актыўныя ўдзельнікі падзей на Майдане Віталь Клічко, Руслана Лыжычка, Таццяна Чарнавол, Вольга Багамолец ды іншыя.

"Мы павінны папрасіць свет быць салідарным з Украінай, гэта павінна быць арганізаваная салідарнасць", - сказаў, выступаючы ў Гданьску, былы прэзідэнт Польшчы.

"Відаць, што многія народы, дзяржавы салідарныя з Украінай, але гэтая салідарнасць з'яўляецца неарганізаванай. Трэба ўсё арганізаваць і пазмагацца яшчэ раз за мір і спакой", - сказаў Валенса, дадаўшы, што "тое, што робіць пуцінская Расея, - гэта дзеянні не з гэтай эпохі".

"Чым больш будзем салідарныя як у Польшчы, як у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, як у свеце, тым хутчэй мірным шляхам спынім Пуціна і Расею", - упэўнены Валенса.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках