5 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за палову расейцаў упэўненыя, што пскоўскія дэсантнікі паехалі ў Данбас «добраахвотнікамі»

16
Больш за палову расейцаў упэўненыя, што пскоўскія дэсантнікі паехалі ў Данбас «добраахвотнікамі»

Колькасць расейцаў, якія чулі пра загубу пскоўскіх дэсантнікаў на тэрыторыі Украіны, практычна роўная колька тых, хто нічога пра гэта не ведае (46% супраць 50%).

Пра гэта сведчаць звесткі апытання, арганізаванага Левада-Цэнтрам.

Большая частка рэспандэнтаў (54%), знаёмыя з гісторыяй загубы дэсантнікаў, мяркуюць, што яны былі добраахвотнікамі, якія самастойна паехалі на дапамогу «апалчэнцам».

Кожны пяты апытаны, які чуў пра гэты інцыдэнт, мяркуе, што вайскоўцы былі накіраваныя туды камандаваннем часткі.

Расейцы, якія зусім не знаёмыя з падрабязнасцямі загубы, схільныя меркаваць, што гэта «качка», дэзінфармацыя з Інтэрнэту.

У Левада-Цэнтры адзначаюць, што ў грамадскай свядомасці захоўваецца фрагментарнасць, няўпэўненасць, што ўдзел расейскіх добраахвотнікаў у баях на Усходзе Украіны.

Агулам колькасць тых, хто ўхваляе ўдзел расейскіх добраахвотнікаў, як і раней, складае большасць (57%). Аднак, у параўнанні з вясной, доля прыхільнікаў, якія «цалкам пазітыўна» ацэньваюць удзел расейцаў у баявых дзеяннях на Усходзе Украіны, скарацілася з 24% у сакавіку да 13% у верасні.

Адначасова, 40% апытаных мяркуюць, што загуба расейскіх жаўнераў з прычыны падтрымкі Расеяй «апалчэнцаў» нельга апраўдаць, паколькі Расея вядзе ўтоеную, неабвешчаную вайну і жаўнеры апынаюцца закладнікамі.

Кожны трэці рэспандэнт упэўнены, што Расея павінна дапамагчы Данбаса, ахвяруючы жыццём сваіх жаўнераў.

Апытанне праведзенае 19-22 верасня 2014 па рэпрэзентатыўнай усерасейскай выбарцы гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1600 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых у 134 населеных пунктах 46 рэгіёнаў краіны. Размеркаванне адказаў прыводзіцца ў адсотках ад агульнай колькасці апытаных разам са звесткамі папярэдніх апытанняў. Статыстычная хібнасць звестак гэтых даследаванняў не перасягае 3,4%

Нагадаем, 21 жніўня недалёка ад горада Лутугіна Луганскай вобласці сілы АТА захапілі БМД-2, які належаў Пскоўскай паветрана-дэсантнай дывізіі. У аўто захавалася ўся расейская дакументацыя: журнал нарадаў, вечаровай праверкі, журнал зверкі, а таксама расейскія сухпайкі, вырабленыя ў сакавіку 2014 года. Пасля ў шэрагу СМІ і ў сацсетках распаўсюдзілі інфармацыю аб смерці 19-20 жніўня некалькіх дэсантнікаў са Пскова, якую пацвярджаюць фотадовады. Некалькіх з загінулых расескіх вайскоўца пахавалі на могілках пад Псковам.

Фота з архіву pln24.ru

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках