5 траўня 2024, Нядзеля, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч вывозіў грошы з Украіны грузавікамі

12
Януковіч вывозіў грошы з Украіны грузавікамі

Пра гэта паведаміў кіраўнік СБУ.

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка спадзяецца, што пасля пастановы ўкраінскіх судоў, фінансы, выведзеныя ў шэраг еўрапейскіх краін і ЗША былым кіраўніцтвам, будуць вернутыя ва Украіну, піша Інтэрфакс-Украіна.

"Грошы замарожаныя і арыштаваныя на тэрыторыі Швайцарыі, Аўстрыі, ЗША, іншых краін. Далей працэс толькі адзін - свет прызнае толькі пастановы судоў, гэта значыць прававым спосабам, пасля пастаноў украінскіх судоў будуць вернутыя скрадзеныя, выведзеныя, адмытыя ды іншым спосабам вывезеныя з Украіны грошы", - сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу "112. Украіна".

Пры гэтым кіраўнік СБУ звярнуў увагу, што грашовыя сродкі таксама былі вывезеныя былымі чыноўнікамі з Украіны на тэрыторыю РФ.

"Мы былі б вельмі зацікаўленыя і на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі таксама ўжыць судовую ўкраінскую пастанову для вяртанні тых грошай, якія былі, з нашых абгрунтаваных звестак расследавання, вывезеныя грузавымі аўтамабілямі. Гэтыя сродкі былі скрадзеныя з тых крэдытаў, якія выдаваў урад Расейскай Федэрацыі", - адзначыў ён.

Гэта значыць, са слоў Налівайчанкі, вяртанне ва Украіну выведзеных фінансавых сродкаў не абмяжоўваецца краінамі Еўропы, ЗША.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках