5 траўня 2024, Нядзеля, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША запатрабавалі ад ExxonMobil згарнуць праекты ў Расеі

9
ЗША запатрабавалі ад ExxonMobil згарнуць праекты ў Расеі

Амэрыканская нафтавая кампанія ExxonMobil пацвердзіла патрабаванне ўлад ЗША згарнуць некаторыя праекты ў Расеі.

Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс». У кампаніі дадаюць, што праца ў РФ мусіла быць спыненая яшчэ 26 верасня.

«Праект у Карскім моры і свідравіна "Універсітэцкая-1" былі аб’ектам нашага звароту па працяг тэрміну выканання патрабаванняў, бо апэрацыі былі на вызначальным этапе, і патрабаваўся дадатковы час для бяспечнага згортвання дзейнасці, асабліва з улікам адчувальнага навакольнага асяроддзя Арктыкі», - паведамілі агенцтву ў ExxonMobil.

«Ад нас патрабавалі згарнуць усю дзейнасць, закранутую санкцыямі, акрамя праекта ў Карскім моры, да 26 верасня», - заявіў прадстаўнік кампаніі. Ён дадаў, што санкцыі не закранаюць праект «Сахалін-1».

Пагадненне паміж «Роснефть» і ExxonMobil былі падпісаныя ў 2011 годзе. Яны прадугледжваюць геолагавыведку і асваенне трох дзялянак «Роснефть» у Карскім моры і Туапсінскай ліцэнзійнай дзялянкі ў Чорным моры. Дзель «Роснефть» у праектах асваення дзялянак у Карскім моры і ў Чорным моры складае 66,7%, ExxonMobil - 33,3%. У 2013 годзе кампаніі падпісалі дамову аб асваенні яшчэ сямі дзялянак на тэрыторыі Расеі.

12 верасня ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць Расеі. Пад абмежаванні патрапілі нафтавы, абаронны і банкавы сэктары расейскай эканомікі. Санкцыі забараняюць экспарт тавараў і тэхналогій у падтрымку расейскіх праектаў здабычы нафты на глыбакаводных дзялянках, Арктычным шэльфе або ў сланцавых пластах. Яны закранулі кампаніі «Газпром», «Газпром нефть», «Лукойл», «Сургутнефтегаз» і «Роснефть». Для «Газпром нефть» і «Транснефть» абцяжарыўся доступ да замежнага фінансавання.

19 верасня стала вядома, што «Роснефть» і ExxonMobil спынілі свідраванне на свідравіне «Універсітэцкая» у Карскім моры праз санкцыі, уведзеныя заходнімі краінамі ў дачыненні да расейскіх кампаній. Пазней ExxonMobil удакладніла, што атрымала ад урада ЗША дазвол адтэрмінаваць выхад з праекту дзеля таго, што на бяспечнае з экалагічнага пункту гледжання згортванне работ патрабуецца пэўны час.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках