4 траўня 2024, Субота, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча гатовая адмовіцца ад вайсковага супрацоўніцтва з Францыяй праз «Містралі»

13
Польшча гатовая адмовіцца ад вайсковага супрацоўніцтва з Францыяй праз «Містралі»

Польшча рэкамендуе Францыі прыняць мудрую і адказную пастанову пра «Містралі». Інакш яна можа пазбавіцца выгадных кантрактаў.

Як паведамляе «Нямецкая хваля», магчымая пастаўка Францыяй Расеі «Містраль» можа прычыніцца да таго, што Польшчы будзе складана выбраць французскіх пастаўнікоў для стварэння свайго супрацьракетнага шчыта, заявіў міністр абароны Польшчы Томаш Семаняк.

«Мы крытычна ставімся да гэтага пагаднення. Ніхто ніколі не хаваў гэтага факту ад нашых французскіх партнёраў. Я не хачу граць ролю таго, хто вызначае ўмовы для Францыі. Я ўпэўнены, што Францыя прыме мудрую і адказную пастанову, ведаючы, што яна з'яўляецца сябрам NATO і ведаючы думкі іншых хаўруснікаў», - сказаў Семаняк у інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita.


У чэрвені Польшча выбрала французскую кампанію Thales, якая спецыялізуецца на ўзбраенні, а таксама яе амерыканскага канкурэнта Raytheon як двух фінальных удзельнікаў тэндэру на стварэнне новай сістэмы супрацьракетнай абароны. Кантракт ацэньваецца ў 5,8 мільярда еўра, а работы павінны быць выкананыя за дзесяць гадоў.

Польшча прыняла пастанову выдаць 33,6 мільярда еўра на абнаўленне сваёй вайсковай тэхнікі цягам дзесяці гадоў, у тым ліку для набыцця супрацьракетнага шчыта, бронетранспарцёраў, падводных лодак і беспілотнікаў.

У гэтым месяцы Францыя ўжо заяўляла, што прыпыніла пастаўку двух вайсковых караблёў у Расею. Маштабнае пагадненне коштам 1,2 мільярда еўра крытыкавалі хаўруснікі Францыі у NATO.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках