2 траўня 2024, Чацвер, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лясах Беларусі размесцяць відэакамеры

37
У лясах Беларусі размесцяць відэакамеры

Мінлясгас Беларусі накіруе на развіццё сістэмы відэаназірання ў лясным фондзе Br10 млрд.

Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Аляксандр Кулік, паведамляе БелТА.

З ягоных слоў, матэрыяльную дапамогу на развіццё сістэмы відэаназірання вылучае дзяржава. «Першыя Br5 млрд ужо атрыманы. Бліжэйшым часам будзе праведзены тэндэр і закупленыя сучасныя сістэмы відэаназірання. Пакінутыя сродкі вылучаць у наступным годзе», - растлумачыў першы намеснік міністра.

Плануецца, што да пачатку пажаранебяспечнага перыяду 2015 сістэмамі відэаназірання будуць абсталяваныя ўсе 515 пажарна-назіральных вышак і мачтаў міністэрства. Цяпер сістэмы відэаназірання ўстаноўленыя на 169 пажарна-наглядальных вышках і мачтах.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках