3 траўня 2024, Пятніца, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія пяціборцы заваявалі «срэбра» на ЧС у Польшчы

Беларускія пяціборцы заваявалі «срэбра» на ЧС у Польшчы

Раман Пінчук і Станіслаў Жураўлёў заваявалі сярэбраныя ўзнагароды ў эстафеце на чэмпіянаце свету ў сучасным пяцібор'і, што праходзіць у Варшаве.

Спартсмены паўтарылі поспех жаночага беларускага дуэта (Кацярына Арол/Анастасія Пракапенка), які напярэдадні таксама быў другім у жаночай эстафеце, паведамляе БелТА.

Раман Пінчук і Станіслаў Жураўлёў набралі 1576 балаў, саступіўшы толькі 2 балы пераможцам спаборніцтваў з Францыі Валянціну Праду і Валянціну Бело (1578). Трэцяе месца з сумай 1571 балаў занялі прадстаўнікі Рэспублікі Карэя Вучжын Хван і Ву Чжын Лі. Што тычыцца беларусаў, то яны ўпэўнена выступілі ў фехтаванні, заняўшы ў гэтым відзе другое месца. Сёмымі яны сталі ў плаванні, чацвёртымі - у канкуры і трэцімі - у камбінаваным відзе бегу са стральбой.

Чэмпіёны свету сёлета французы правалілі плавальны спаборніцкі сегмент, стаўшы ў ім 13-мі, аднак роўна выступілі ў астатніх відах і здабылі золата.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках