2 траўня 2024, Чацвер, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

350 амерыканскіх вайскоўцаў адправіліся ў Багдад

350 амерыканскіх вайскоўцаў адправіліся ў Багдад

Вайскоўцы будуць ахоўваць амерыканскія дыпламатычныя аб'екты ў Багдадзе.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама наважыў накіраваць яшчэ 350 вайскоўцаў у Ірак. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст, паведамляе РІА «Новости».

«Прэзідэнт даў распараджэнне міністэрству абароны задаволіць запыт дзярждэпартамента што да дадатковых 350 вайскоўцаў для абароны нашых дыпламатычных аб'ектаў у Багдадзе», - заявіў Эрнэст.

З ягоных слоў, гэтыя дадатковыя сілы не будуць служыць у зоне баявых дзеянняў.

ЗША са жніўня наносяць удары па пазіцыях экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», заяўленай мэтай удараў з'яўляецца абарона нацыянальна-рэлігійных меншасцяў у Іраку, а таксама амерыканскіх дыппрадстаўніцтваў.

Раней Абама ўжо накіраваў некалькі сотняў амерыканскіх вайскоўцаў і вайсковых дарадцаў у Ірак для дапамогі ірацкаму ўраду ў барацьбе з надыходам «Ісламскай дзяржавы», якая некалькі месяцаў таму рэзка актывізавала сваю дзейнасць у Іраку. Скарыстаўшыся незадаволенасцю ірацкіх сунітаў палітыкай Багдаду, ІД разгарнула масавы наступ на паўночныя і паўночна-заходнія правінцыі Ірака і захапіла шырокія тэрыторыі, дзе абвясціла аб стварэнні так званага «ісламскага халіфата».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках