3 траўня 2024, Пятніца, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін падрыхтаваў закон аб павышэнні падаходнага падатку да 13%

17
Мінфін падрыхтаваў закон аб павышэнні падаходнага падатку да 13%

Павышэнне падаходнага падатку прадугледжанае ў праекце закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Беларусі.

Пра гэта на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Уладзімір Амарын, піша БЕЛТА.

Раней у законапраекце такой нормы прапісана не было, яна з'явілася ў абноўленым варыянце дакумента.

Законапраект таксама прадугледжвае павелічэнне стаўкі акцызаў на ўсе групы падакцызных тавараў. У прыватнасці, на алкаголь, у тым ліку на моцны, - на 10%, на тытунёвыя вырабы - на 15-30% з захаваннем трох коштавых сегментаў, што дазволіць павялічыць падатковую нагрузку на больш дарагія цыгарэты. Акцызы на аўтамабільнае паліва прапануецца падняць у сярэднім на 10% з дыферэнцыяцыяй ставак у залежнасці ад экалагічнага класа. На іншыя групы падакцызных тавараў - у сярэднім на прагнозны параметр інфляцыі, гэта значыць на 12,5%. Стаўкі акцызаў на піва ў мэтах стабілізацыі фінансавага становішча прадпрыемстваў піваварнай галіны плануецца захаваць на ўзроўні 2014 года.

Праектам закона прапануецца праіндэксаваць стаўкі падаткаў, устаноўленыя ў беларускіх рублях з мэтай адаптацыі да інфляцыйных працэсаў. Гэта датычыцца, у прыватнасці, зямельнага, экалагічнага падатку адзiнага падатку з ІП.

Плануецца павялічыць стаўку падатку на прыбытак для банкаў і страхавых арганізацый з 18% да 25%, падняць стаўкі зямельнага падатку і падатку на нерухомасць у дачыненні да дзяржаўнай маёмасці, што выкарыстоўваецца неэфектыўна. У мэтах пашырэння рэсурснай базы бюджэтаў прапануецца ўвесці спецыяльны збор за права экспарту сырой нафты, якая здабываецца ў Беларусі.

Гэтыя і іншыя меры ў галіне падатковай палітыкі ў 2015 годзе накіраваныя на забеспячэнне стабільнасці падатковай сістэмы і павышэнне ўстойлівасці бюджэту. Узровень падатковай нагрузкі ў 2015 годзе без уліку мытных пошлін складзе 23,6% ВУП і не вырасце ў параўнанні з 2014 годам, адзначыў першы намеснік міністра.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках