3 траўня 2024, Пятніца, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джасціна Бібэра арыштавалі за ДТЗ і бойку

6
Джасціна Бібэра арыштавалі за ДТЗ і бойку

Канадскія паліцэйскія арыштавалі Джасціна Бібэра за небяспечнае кіраванне.

Пра гэта паведаміў у аўторак 2 верасня, тэлеканал CNN, піша Lenta.ru. Спявак урэзаўся на сваім квадрацыкле ў мінівэн, а затым уступіў у канфлікт з удзельнікам ДТЗ. Поп-зорку адпусцілі на свабоду, аднак абавязалі з’явіцца ў суд 29 верасня.

Інцыдэнт адбыўся на трасе недалёка ад горада Пэрт ў канадскай правінцыі Антарыё. Бібэру былі прад'яўленыя абвінавачванні ў небяспечным кіраванні і нападзе. Як паведамляе выданне, прадстаўнік спевака ад каментароў адмовіўся.

Бібэра ўжо арыштоўвалі ў студзені 2014 года за небяспечнае кіраванне. Тады спявак зладзіў гонкі ў стане алкагольнага ап'янення ў Маямі-Біч. Пасля гэтага інцыдэнту больш 273 тысяч амерыканцаў падпісалі петыцыю з патрабаваннем адабраць у канадца Бібера від на жыхарства ў ЗША. Аднак гэта патрабаванне амерыканскімі ўладамі задаволенае не было.

Суд паводле студзеньскага інцыдэнту ў жніўні 2014 пастанавіў, што Бібер павінен прайсці курс кіраванне гневам і заплаціць штраф.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках