2 траўня 2024, Чацвер, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: На сустрэчы ў Менску абмяркоўвалі спыненне агню і абмен палоннымі

1
АБСЕ: На сустрэчы ў Менску абмяркоўвалі спыненне агню і абмен палоннымі

Падчас сустрэчы «кантактнай групы» што да Украіны абмяркоўвалася наяўная сітуацыя ў зоне канфлікту.

Таксама тэмай перамоў былі прапановы, якія, у прыватнасці, тычацца ўстанаўлення палітычнага дыялогу, спынення агню з адначасовым эфектыўным кантролем расейска-ўкраінскай мяжы, а таксама эканамічнага аднаўлення пацярпелых тэрыторый, паведамляе БелаПАН.

Прэс-служба АБСЕ не канкрэтызуе, якія прапановы былі зробленыя кожнай стараной.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі далейшае вызваленне асоб, затрыманых у выніку канфлікту, і пытанні гуманітарнай дапамогі насельніцтву ў зоне канфлікту.

Стораны пазітыўна ацанілі вызваленне ў жніўні 50 затрыманых чалавек, а таксама спробы надавання гуманітарнай дапамогі пацярпелым у канфлікце, падкрэсліўшы, што гэта павінна адбывацца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і пры магчымым удзелі Чырвонага Крыжа.

«Кантактная група пагадзілася з прапановамі прадстаўнікоў самаабвешчаных утварэнняў аб далейшых кансультацыях і супрацоўніцтве ў гэтых і іншых пытаннях», - адзначаецца ў паведамленні.

Наступная сустрэча адбудзецца ў Менску ў канцы гэтага тыдня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках