2 траўня 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія навукоўцы вывелі новыя гатункі яблыкаў

20
Беларускія навукоўцы вывелі новыя гатункі яблыкаў

У Інстытуце пладаводства НАН Беларусі выведзеныя 5 новых гатункаў яблыкаў.

Як расказала карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» загадчыца аддзела селекцыі пладовых культур доктарка сельскагаспадарчых навук, прафесарка Зоя Казлоўская, яны атрымалі назвы «белана», «дыямент», «нававiта», «сакавiта» і «красавiта». Гэта гатункі інтэнсіўнага тыпу (адрозніваюцца раннім пачаткам плоданашэння, хуткім нарошчваннем ураджаю, ягоным багаццем і рэгулярнасцю). Плады смачныя і прыгожыя, дрэвы - устойлівыя да хвароб. Яблыкі здольныя доўга захоўвацца, а «белана» можа ляжаць і да наступнага ўраджаю. Цяпер новыя гатункі праходзяць дзяржаўныя выпрабаванні.

Першы айчынны гатунак яблыкаў - «беларускі сінап» - быў выведзены пад Менскам ў 1929 годзе, а ўсяго ў дзяржрэестр краіны ўключана ўжо блізу 40 айчынных гатункаў. Яны маюць свае перавагі. Напрыклад, у адрозненне ад польскіх, якім цягам сезону патрабуецца не менш 20-22 апрацовак, беларускім трэба ўсяго 5-6. Беларускія яблыкі паспяхова культывуюцца не толькі ўнутры краіны, але і ў Расеі, Украіне, Прыбалтыцы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках