2 траўня 2024, Чацвер, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі палітолаг: Крэмль рыхтаваўся да вайны з 2006 года

10
Расейскі палітолаг: Крэмль рыхтаваўся да вайны з 2006 года

Гісторыя фармавання канцэпцый «Новаросіі» і «ДНР» дазваляе меркаваць, што агрэсія рыхтавалася цягам доўгага часу.

Мэта - не толькі «вяртанне» Крыма, але і адрыванне ад Украіны 8 усходніх абласцей.

Цяпер шмат пішуць пра тое, што ў ноч з 27 на 28 жніўня пачалася вайна. Гэта небяспечная лагічная памылка, трансляцыя якой можа прывесці да стварэння чарговай піраміды хлусні. Пра гэта піша расейскі палітолаг і гісторык Алена Галкіна ў сваім блогу на рэсурсе «Новое время».

Вайна - гэта навязванне адным суб'ектам канфлікту іншаму сваёй волі з дапамогай узброенага гвалту. Прычым хто першы пачаў навязваць, той і агрэсар. Усё вельмі празрыстае. Такім чынам, вайна РФ супраць Украіны была развязана 20 лютага 2014 г. Гэтая дата афіцыйна пазначаная на медалі «За вяртанне Крыма», заснаваным Міністэрствам абароны РФ.

Тая акалічнасць, што вайна не абвешчаная ні адной са старон, у сутнасці, нічога не мяняе.

Поспехі АТА прывялі да таго, што рэзка нарошчваць вайсковую прысутнасць Пуціну прыйшлося прыкладна на 2 месяцы раней за планаваны тэрмін.

І прамы ўдзел кадравых расейскіх вайскоўцаў пачаўся не ў жніўні і нават не ў ліпені. Яшчэ ў пачатку чэрвеня, пасля бою за аэрапорт Данецка, сярод жыхароў Кубінкі (там дыслакуецца 45-й гвардзейскі полк ПДВ) і суседніх пасёлкаў цыркулявалі чуткі аб пахаванні мясцовых дэсантнікаў. У жніўні прысутнасць ВС РФ на тэрыторыі Украіны і страты кадравага складу ў гэтай вайне проста сталі такімі вялікімі, што закрываць на гэта вочы ні ў ЗША і ЕЗ, ні нават у РФ ужо немагчыма.

Ці планавала РФ такое развіццё сітуацыі? Так. Але адназначна не ў ліпені-жніўні. Яшчэ ў пачатку лета прадстаўнікі ДНР/ЛНР казалі, што іх задача - пратрымацца да восені. Разлік, мабыць, быў на тое, што ва ўмовах набліжэння зімы Украіну і ЕЗ можна будзе эфектыўна шантажаваць газам.

Але поспехі АТА прывялі да таго, што рэзка нарошчваць прысутнасць Пуціну прыйшлося прыкладна на 2 месяцы раней запланаванага тэрміну.

Гісторыя фармавання канцэпцый «Новаросіі» і «Данецкай рэспублікі» дазваляе меркаваць, што агрэсія ў той ці іншай форме рыхтавалася цягам доўгага часу (як мінімум, з 2006 года) і яе мэтай з самага пачатку было не толькі «вяртанне» Крыма, але і адрыванне ад Украіны 8 усходніх абласцей з наступным утварэннем буфернага сатэліта з марыянеткавым урадам тыпу Манчжоу-га, створанага ў 1932 Японіяй на тэрыторыі Манчжурыі.

Тактычныя мэты Пуціна на сёння могуць быць рэканструяваны так:

- Праграма-максімум: Новаросія ад Данбаса да Прыднястроўя ўключна;

- Праграма-мінімум: міжнароднае прызнанне статусу Крыма як часткі РФ і зняцце санкцый.

Актыўнасць расейскай арміі ў Данбасе цягам апошніх тыдняў прывяла да таго, што Пуцін стаў схіляцца да рэалізацыі праграмы-максімум, а сусветная супольнасць - да прыняцця вельмі балючых санкцый «іранскага ўзроўню» (адключэнне ад SWIFT - з гэтай серыі).

Шэраг разнастайных сігналаў сведчыць, што тактычная мэта вялікіх дзяржаў на сёння - не дапусціць вялікай еўрапейскай вайны, да якой непазбежна прывядзе поўнамаштабнае ўварванне РФ ва Украіну. Таму мусіруецца варыянт міру на ўмовах адводу войскаў і тэхнікі РФ з Данбаса і замацавання статусу Крыма ў выглядзе канцэсіі з наступным рэферэндумам аб статусе. Мабыць, менавіта да гэтага плана (які ніжэй за мяжу «праграмы-мінімум») спрабуюць схіліць еўрапейцы Пуціна пагрозамі «іранскіх» санкцый.

Здаецца, гэта прыме ўкраінскае грамадства - большасць украінцаў (57%) мяркуюць, што АТА на Данбасе павінна завяршыцца неадкладна.

Расейскае таксама прыме - увод войскаў ва Украіну падтрымлівае цяпер толькі 5% расейцаў, а чаму «Крымнаш» у выглядзе канцэсіі - расейскія СМІ хутка растлумачаць і пераключаць назапашаную істэрычную агрэсію падданых на расправу з «пятай калонай».

Але ці прымуць гэты варыянт вар'яты, якія адпраўляюць сваё войска ва Украіну на неабвешчаную вайну, а потым з садысцкім задавальненнем здымаюць шыльды з магіл забітых? Рацыянальны аналіз тут не дасць рады.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках