3 траўня 2024, Пятніца, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Маскаль: Пуцін папярэджваў Януковіча, што забярэ Данбас і Крым

34
Генадзь Маскаль: Пуцін папярэджваў Януковіча, што забярэ Данбас і Крым

Пуцін яшчэ ў лістападзе 2013 папярэджваў, што ў выпадку падпісання асацыяцыі Украіны з ЕЗ адбярэ паўднёва-ўсходнія тэрыторыі краіны.

Пра гэта напісаў дэпутат Вярхоўнай Рады Генадзь Маскаль на сваім сайце. З ягоных слоў, аб планах Уладзіміра Пуціна захапіць частку Украіны вярхі ўлады краіны ведала яшчэ ў канцы мінулага года.

«Я знайшоў чалавека, які прысутнічаў на закрытых нарадах Януковіча ў канцы мінулага года. Сустрэўся з гэтым чалавекам у Маскве, і ён расказаў, што пасля сустрэчы з Пуціным 9 лістапада і вяртання ва Украіну Януковіч сабраў закрытую нараду для набліжаных асоб і паведаміў, што не падпіша асацыяцыю з ЕЗ у Вільні. На папярэджанне, што гэта выкліча новы Майдан і, магчыма, прывядзе да рэвалюцыі, Януковіч адказаў даслоўна наступнае: «Як-небудзь з плошчай і рэвалюцыяй мы справімся. Пуцін сказаў выразна, што пасля падпісання асацыяцыі, забярэ Крым з Севастопалем, потым Луганск, Данецк, Херсон, Нікалаеў, Адэсу, Запарожжа, Харкаў. А калі я спытаў, як патлумачыць людзям зрыў асацыяцыі, сказаў: «Вось табе 9 млрд, так і патлумачыш, што кампенсацыя ад Расеі».

Пра гэты ўльтыматум Пуціна выдатна ведалі кіраўнік СБУ Аляксандр Якіменка, міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка і іншыя набліжаныя да Януковіча асобы, якія цяпер хаваюцца ў Маскве.

«Пра гэта павінны ведаць у СБУ, Службе знешняй контрразведкі. То бок, гэтая сітуацыя не звалілася на краіну некалькі месяцаў таму як снег на галаву, яна была вядомая даўно. Аднак тыя, хто мог папярэдзіць пра яе, замаўчалі. І цяпер маўчаць», - піша дэпутат.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках