2 траўня 2024, Чацвер, 21:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плынь турыстаў з Расеі ў Еўропу абрынулася на 30%

20
Плынь турыстаў з Расеі ў Еўропу абрынулася на 30%

У сувязі з міжнародным становішчам турыстычная плынь з Расеі ў краіны ЕЗ скарацілася на 30%.

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў на нарадзе для ўдасканалення заканадаўства ў сфэры выязнога турызму заявіў аб тым, што турыстычная плынь з Расеі ў Еўропу зменшылася на 30% дзеля міжнароднай сітуацыі.

Пра гэта піша расейскі партал gazeta.ru.

"Гэта дрэнна, бо за гэта расплачваюцца людзі і напраўду эканоміка тых краін, якія прымаюць турыстаў", - сказаў Мядзведзеў.

Са слоў прэм'ера, у першым паўгоддзі сёлета выязная турыстычная плынь скарацілася на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Падзенне попыту адзначаецца ў асобных кірунках, у прыватнасці ў паўночна- і цэнтральнаеўрапейскім сэгмэнце, аднак яно кампенсуецца ростам на паўднёваеўрапейскім і азіяцкім кірунках, дадаў ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках